Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Светабудова жорава
Экспазіцыя твораў Анатоля Жураўлёва, якую ўжо мелі магчымасць убачыць аматары мастацтва ў Віцебску і Полацку, нарэшце прадстаўлена і сталічнаму гледачу. У Вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва выстаўлены 33 работы майстра, створаныя ім у розныя гады і аб’яднаныя агульнай назвай “Светабудова жорава”.
Экзамен для... экзаменаў - “Алгебра” і “геаметрыя” прагрэсій уступнай кампаніі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, па традыцыі, першымі правялі прыёмную кампанію і першымі ж вытрымалі сёлетні двайны “экзамен”. Як вядома, леташняя рэформа школьнай адукацыі і пераход на 11-гадовае навучанне ў гэтым годзе “падвоілі” колькасць выпускнікоў школ і, адпаведна, значна пашырылі шэрагі тых, хто скіроўвае свой інтарэс у бок далейшага навучання і атрымання прафесійнай адукацыі. Аднак для ВНУ культуры і мастацтваў сёлетняя ўступная кампанія не толькі з гэтай прычыны сталася шмат у чым эксперыментальнай. Найперш — у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2009 г. № 243 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80” — былі скарочаны тэрміны прыёму дакументаў ад абітурыентаў з сямі дзён да пяці. Да таго ж, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2009 г. № 314 “Аб правядзенні эксперыменту па залічэнні абітурыентаў у некаторыя ўстановы адукацыі ў сферы культуры” з мэтай стварэння дадатковых умоў для адбору таленавітай моладзі такімі эксперыментальнымі пляцоўкамі сталі сёлета дзве профільныя ВНУ: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. “К” падрабязна пісала пра сутнасць эксперыменту, якая для будучых навучэнцаў (і за кошт сродкаў бюджэту, і на платнай аснове) палягае ў новай сістэме вылічэння вынікаў: сёлета плюсаваліся агульная сума балаў, падлічаная па выніках правядзення этапаў уступнага іспыту па прадмеце “Творчасць” і сярэдняга бала, атрыманага па выніках здачы ўступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэсціравання і сярэдняга бала дакумента аб сярэдняй адукацыі.
Арэал нацыянальнага “культурнага прадукту”
29 ліпеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася чарговая калегія — першая пад старшынствам міністра Паўла Латушкі. Яна, па традыцыі, закранула шэраг важных галіновых пытанняў і акрэсліла тыя стратэгічныя і тактычныя задачы, што стаяць сёння перад беларускай культурай.
Юбілей. Прыемная рэч у двух актах
Я абсалютна перакананы, што гэты чалавек — асоба унікальная. Шчыры патрыёт зямлі беларускай — без дэманстрацыі гэтага напаказ, бліскучы чараўнік тэатральнай сцены і здымачнай пляцоўкі, цудоўны суразмоўца, з якім можна гаварыць бясконца, надзвычай сумленны і прынцыповы, калі гэта тычыцца маральнага стрыжня чалавека і грамадства ў цэлым. З 75 гадоў свайго жыцця народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва — больш чым паўстагоддзя працуе ў тэатры і 40 гадоў здымаецца ў кіно! Стаж, пагадзіцеся, зайздросны… 30 верасня ў Купалаўскім тэатры плануецца вялікі творчы вечар гэтага акцёра, прысвечанны ягонаму юбілею, дзе, як стала мне вядома, ён, акрамя ўсяго іншага, будзе спяваць і любімыя песні сваёй маладосці. Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — Генадзь Міхайлавіч ГАРБУК, якога я даўно ведаю і пра якога неаднойчы распавядаў у “Культуры”. 24 ліпеня яму споўнілася аж 75 гадоў — многа гэта ці мала? Для вялікага акцёра — гэта што? Чарговая дата? Падвядзенне вынікаў нейкага этапа жыцця? Альбо — трамплін у будучыню? Асабіста я на гэтае пытанне адказаць не магу, а вось ён… Ну, паглядзім зараз… Бо з гэтага няпростага пытання і пачалася наша сяброўская размова…
Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра
У мінулым нумары “К” мы завяршылі больш чым паўгадавы шлях рубрыкі “Дыміліся франтоў дарогі”, якая прайшла на старонках газеты па пунктах наступальнай аперацыі “Баграціён”. Далей шляхі нашых воінаў-пераможцаў праляглі ў Еўропу, каб вызваліць свет ад фашысцкага прыгнёту, каб выратаваць мільёны лёсаў, каб вярнуць народам вялікія шэдэўры геніяў Чалавецтва. Працягвае ісці шляхам “да Перамогі” напярэдадні 65гадавіны неўміручага Подзвігу і “Культура”. Сёння мы пачынаем публікацыю эсэ Навума Цыпіса “Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра”, прысвечанага гісторыі стварэння, а таксама выратаванню ў 1945-м годзе карціны вялікага Рафаэля “Сіксцінская Мадонна”. Вобраз Мадонны, Жанчыны для асэнсавання бяспрыкладных мужнасці і гераізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны — ключавы і ў беларускім выяўленчым мастацтве: згадайма творы Мая Данцыга і Міхаіла Савіцкага, Віктара Грамыкі і Леаніда Шчамялёва… Дарэчы, аўтар эсэ знайшоў і беларускія ніты гэтага выратавання. Але ж як напісаная паўтысячагоддзя таму Мадонна ўпісалася ў свой час ў лёс нашага земляка? Пра гэта — эксклюзіўная публікацыя “Культуры”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»