Капэла, ваш выхад!

№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г

Артысты Заслужанага калектыву Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі імя Рыгора Шырмы вярнуліся днямі з гастролей у Аўстрыі і Польшчы. Цікава, што ў абедзвюх гэтых краінах наша капэла выступала не з сольнымі праграмамі, як звычайна, а ўдзельнічала ў тамтэйшых оперных пастаноўках.

Адна з залаў, дзе выступала капэла.Адна з залаў, дзе выступала капэла.
 У Аўстрыі, куды рушыла група ў 40 чалавек, нашы артысты выконвалі 9-ю сімфонію Бетховена са знакамітым харавым фіналам, а таксама два спектаклі яго ж оперы "Фідэліо" і тры - "Нюрнбергскіх майстарзінгераў" Рыхарда Вагнера. У Польшчу паехалі 27 артыстаў капэлы і ўзялі ўдзел у двух выкананнях оперы Беліні "Самнамбула". Усе спектаклі мелі аншлагі і захопленыя водгукі прэсы.