Тыраж “гаворыць” за сябе

№ 30 (898) 25.07.2009 - 31.07.2009 г

Паслухаць кнігу на беларускай мове? Не праблема, калі ў вас ёсць яе варыянт на аўдыёдыску. Знайсці ў продажы беларускую аўдыёкнігу не так цяжка, калі задацца падобным жаданнем. З іншага боку, аўдыёкніг на беларускай мове відавочна не шмат, а пра тыя, што выпусцілі айчынныя выдаўцы, не ведае не толькі большасць аматараў літаратуры, але і тыя, хто працуе з кніжкай прафесійна: бібліятэкары, настаўнікі, культработнікі. Айчынная аўдыёкніга толькі пракладае сабе шлях да спажыўца, і намаганняў па яе распаўсюджванні яўна не дастаткова. Найперш гэта датычыцца стратэгічнага мыслення аддзелаў збыту і маркетолагаў, у чыю задачу, поруч з кніжнай прадукцыяй, уваходзіць і прасоўванне на рынку аўдыяльных тавараў. Пройдзе зусім няшмат часу, і на чарговым Дні беларускага пісьменства — 6 верасня ў Смаргоні — будзе прадстаўлена ўсё, чым ганарацца нашы літаратары і кнігавыдаўцы. Спадзяёмся, што гэтым разам аўдыёкнігам і мультымедыя-дыскам знойдуць належнае месца. А гэта, магчыма, з’явіцца штуршком да папулярызацыі названай прадукцыі.

/i/content/pi/cult/219/2768/5-1.jpg

Прапанова... экзатычная  

 Яшчэ напрыканцы мінулага стагоддзя навукоўцы загаварылі пра так званую "аўдыёвізуальную рэвалюцыю". Імклівае развіццё навукі і тэхнікі, распаўсюджванне персанальных камп'ютэраў, Інтэрнета прывяло да таго, што большую частку інфармацыі сучасны чалавек атрымлівае з экрана. Больш за тое: "экранная культура" прапануе новыя формы існавання класічных твораў літаратуры. Спецыялісты ж адзначаюць рэзкі спад цікавасці да самога тэксту... Адзначым, што электронныя носьбіты, у тым ліку аўдыёкнігі, даўно сталі звыклым таварам на паліцах замежных крам, а на самым буйным у свеце Франкфурцкім кніжным кірмашы ўжо некалькі гадоў выданні на паперы знаходзяцца ў меншасці. Аднак літаратура ўсё роўна знаходзіць свой шлях да чалавека, няхай і ў выглядзе такога спецыфічнага прадукту. Даволі шырокае яго прадстаўніцтва ёсць і на айчынным рынку медыя-рэсурсаў. Але іншае пытанне - якая доля ў ім нацыянальнага прадукту? "Увогуле, аўдыёкніга- з'ява спецыфічная, - кажа пісьменніца Людміла Рублеўская. - Пэўную ўвагу чытачоў яна адцягне, але ненадоўга: услед за выбухам цікавасці, упэўнена, пойдзе спад. Папяровая кніга назаўсёды застанецца галоўнай формай існавання літаратуры. Аўдыёварыянт тэксту прапануе пэўныя інтанацыі, якімі карыстаецца чытальнік, тым самым адразу накіроўваючы чытача да таго ці іншага ўспрыняцця. Сама я з цікавасцю слухаю аўдыёкнігі, але замяніць звычайны тэкст, пераканана, яны не могуць". Тым не менш, паліцы з літаратурнымі кампакт-дыскамі займаюць сёння не апошняе месца не толькі ў кнігарнях. Папулярнасцю, як кажуць прадаўцы, карыстаюцца найперш класічныя творы і гукавыя варыянты кніг так званых "модных" аўтараў, імёны якіх нязменна выклікаюць інтарэс у пакупнікоў "папяровай" літаратуры. Запісваюць "дыскі-кнігі", як правіла, у Маскве, агучвае іх расійская акцёрская эліта, а таксама так званыя "медыйныя" асобы - папулярныя тэлевядучыя, музыканты - і, безумоўна, самі аўтары. А што ж у нас? Пачаў з наведвання кніжнага кірмашу, якое засведчыла: тавар накшталт беларускай аўдыёкнігі- сапраўдная экзотыка. Паказаўшы аднаму з прадаўцоў некалькі падобных айчынных выданняў, шчыра здзівіўяго ўжо самім фактам іх існавання. І сапраўды: сярод стракатых вокладак беларускія назвы сустракаюцца даволі рэдка. Праўда, апошнім часам з'явіўся цэлы шэраг дыскаў прыватных выдаўцоў, дзе ў выкананні майстроў беларускай сцэны прадстаўлены, у асноўным, імёны класікаў нашага слова: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча... Ёсць і больш блізкія да нас па часе творы, але іх значна менш. Гэтыя імёны і вялікія па аб'ёме творы школьнай праграмы і карыстаюцца найбольшым попытам у значнай часткі мэтавай групы слухачоў аўдыёкніг - вучняў. Сустрэў на паліцах кнігарняў і прапанову дзяржаўнага выдавецтва "Мастацкая літаратура" - СD-зборнік "Творы па беларускай літаратуры для завучвання на памяць: паэмы, вершы, проза, песні". Аднак прызначаны ён, усё ж такі, найперш для выкарыстання элементаў мультымедыя на ўроках самімі настаўнікамі. На жаль, зборнік гэты - ці не адзіны, зроблены на сёння дзяржаўным выдаўцом.   Дык ці існуе сёння попыт менавіта на беларускія аўдыёкнігі? "Такі попыт ёсць, - упэўнена адказвае дырэктар сталічнай "Цэнтральнай кнігарні" Вольга Глухоўская. - Прычым не толькі на творы айчынных аўтараў, але ўвогуле на агучаныя па-беларуску. Аднак, калі вы паглядзіце на наш паліцы, то заўважыце, у якой прапорцыі прадстаўлена рускамоўная і беларускамоўная літаратура. Наконт аўдыёкніг - тое ж самае: дыскі з творамі ёсць, іх няшмат, яны даражэйшыя за расійскія, але - парадокс?! - купляюць іх значна больш актыўна. Карыстаецца павагай не толькі наша класіка: пакупнікі запытваюць творы замежных аўтараў на беларускай мове". А вось загадчык аддзела маркетынгу РУП "Белкніга" Святлана Гук у вялікім попыце менавіта на беларускамоўную аўдыёкнігу не вельмі ўпэўнена. Па яе словах, у асартыменце кнігагандлёвай арганізацыі такі від тавару, як аўдыёдыскі з запісамі літаратурных твораў, займае не першае месца, а беларускія - тым больш складаюць нейкую долю працэнта ад агульнай колькасці. Як лічаць у "Белкнізе", асноўны попыт на аўдыёчытанкі ёсць з боку "спецыфічнай" аўдыторыі- настаўнікаў, вучняў - і ў маштабах краіны выражаны нямоцна. Аднак інтарэс да падобнай прадукцыі канстатавалі, да прыкладу, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Загадчыца сектара па абслугоўванні дакументаў па музычным мастацтве Аліна Гайдук сцвярджае, што з кожным годам інтарэс да такой формы літаратуры толькі расце. Аб гэтым сведчыць і спецыяльная выстаўка, якая праходзіць гэтымі днямі ў НББ. "Людзі прыходзяць да нас з жаданнем паслухаць аўдыёкнігу ўсё часцей. Аднак з усяго фонду беларускіх найменняў - толькі каля 50, прычым частка з іх выпушчана яшчэ на вінілавых дысках. Сярод старых адзінак захоўвання, збольшага,- унікальныя запісы галасоў класікаў нацыянальнай літаратуры, якія чытаюць свае творы", - кажа супрацоўніца бібліятэкі. Праўда, не кожны мае дастаткова часу, каб праслухаць усю кнігу ў чытальнай зале. А перапісаць кнігу на свой носьбіт каштуе значных грошай: хвіліна копіі з сучаснага кампакт-дыска ў Нацыянальнай бібліятэцы каштуе 130- 150 рублёў, а з рарытэтнага вінілавага - усе 430. Працягласць жа запісу, бывае, складае дзесяткі гадзін... Таму гэтай паслугай карыстаюцца не так часта. Вялікай праблемы з камплектаваннем фондаў беларускіх аўдыёкніг у Нацыянальнай бібліятэцы няма, праблема - у колькасці саміх кніг... Аднак роля бібліятэкі ў пашырэнні аўдыёкніг узрастае ў рэгіёнах. Не заўжды ёсць магчымасць набыць такія выданні ў кожную ўстанову культуры або адукацыі. Наладзіць жа праслухоўванне для арганізаваных груп і індывідуальных наведвальнікаў у якасці яшчэ аднаго віду платных паслуг культработнікам пад сілу. Думаецца, такім чынам павялічыцца і колькасць наведвальнікаў, і прыбытак устаноў, асабліва - цягам навучальнага года.     

Першыя ластаўкі  

 "Справа з аўдыёкнігамі ў нашай краіне зру шылася з мёртвай кропкі, - кажа начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага ган длю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава. - Прадукцыі такога кшталту дзяржаўныя выдавецтвы пакуль сапраўды пад рыхтавалі не шмат, але пэўныя крокі ў гэтым на прамку мы зрабілі. У выдавецтве "Вышэйшая школа", напрыклад, ужо існуе спецыяльная сту дыя аўдыёзапісу. Замінаюць развіццю, у тым ліку, і эканаміч ныя прычыны: у Беларусі існуе толькі пачатковая стадыя развіцця рынку аўдыёкніг. Таму іх вытвор часць і асартымент пакуль такія маленькія. Не сакрэт, што з любога дыс ка цяпер можна зрабіць копію. У ЗША і Заходняй Еўропе ўжо распачына юцца судовыя працэсы супраць парушальнікаў аўтарскага права. Вось і ўявіце, як цяжка акупля юцца выданні, калі ў кожнага школьніка ёсць магчымасць у любы мо мант зрабіць з іх копію ці спампаваць з Інтэрнета". Беларускія аўдыёкні гі, відавочна, будуць, у першую чаргу, стварацца ў разліку на настаўніц кую і вучнёўскую аўдыто рыю. Галоўны рэдактар выдавецтва "Вышэйшая школа" Ганна Трусевіч паведаміла "К", што яе арганізацыя мае ўсе неабходнае тэхнічнае абста ляванне і плануе выпускаць аўдыёкнігі з мастац кімі творамі, запатрабаванымі, найперш, у наву чальных установах. Пакуль што "Вышэйшая шко ла" выдала гукавыя варыянты дапаможнікаў па вывучэнні замежных моў і адпаведныя дадаткі да кніг па музыцы. Як ужо адзначалася, летась унікальны дыск з запісамі чытанняў нацыянальнай класікі, у асноў ным - з архіваў Белдзяржтэлерадыёкампаніі, падрыхтавала і выдавецтва "Мастацкая літарату ра". Дыск прызначаны, найперш, для настаўнікаў і вучняў. Куратар праекта, вядучы спецыяліст вы давецтва "Мастацкая літаратура" Зося Кустава лі чыць, што ствараць аўдыёкнігі на беларускай мо ве вельмі неабходна менавіта цяпер, бо навуча льныя ўстановы краіны маюць вялікую патрэбу ў літаратурным і музычным афармленні прэзента цый, урокаў, лекцый. "Добра выдадзеная аўды ёкніга робіць вялікую справу: нясе моладзі наша беларускае слова. Сучасных дзяцей вельмі часта цяжка прывучыць да кнігі. Аўдыёзапісамі ж яны карыстаюцца з куды большай ахвотай", - упэў нена яна. Па словах Зосі Куставай, "Мастацкая лі таратура" не збіраецца спыняцца на дасягнутым і мае ў планах намер працягваць працу па ства рэнні аўдыёкніг. Тым больш, што архіўнага матэ рыялу для іх хапае. Так, адзін пералік таго, што ўдалося змяс ціць выдаўцам усяго толькі на адным дыску, сапраўды ўражвае. Здавалася б, пры параўна льна невялікім кошце ў пятнаццать тысяч руб лёў і значнай практычнай карысці наклад у дзве тысячы экземпляраў павінен быў разысці ся імгненна. Але дыскі і сёння ёсць у наяўнасці ў выдавецтве. Відаць, справа - не толькі ў вы кананні, але і ў наладжванні стратэгіі рэкламы і продажу. Апошняму замінае адна істотная акалічнасць: як правіла, у буйных кніжных кра мах, у адрозненне ад прылаўкаў нават дроб ных гандляроў дыскамі, няма спецыяльнага абсталявання для іх праслухоўвання, таму па купнікі не маюць магчымасці зрабіць паўна вартасны выбар. Мо па гэтай прычыне марке толагі гандлёвай сеткі і лічаць аўдыёкнігі тава рам нязначным. Зрэшты, тут усё звязана ў адно цэлае: не ўкладваюцца сродкі ў абсталяванне для забеспячэння продажу - няма высокіх па казчыкаў.  

Ва ўсім вінаваты... сабекошт?  

Праблемы з выданнем айчынных аўдыёкніг збольшага - эканамічныя і маркетынгавыя. Ся род іх - сабекошт накладаў, якія значна меншыя, чым у тых жа расійскіх канкурэнтаў. Шмат грошай і часу вымагае падрыхтоўка самога запісу. У ідэ але добрая аўдыёкніга павінна нагадваць класіч ны радыёспектакль. Дарэчы, апошнім часам слу хачы канала "Культура" кожны будні дзень у эфі ры могуць паслухаць чарговую частку нейкага класічнага літаратурнага твора. Зусім нядаўна, да прыкладу, была завершана праца над радыёпас таноўкай аповесці Васіля Быкава "Пастка". Увогуле, у фондах Беларускага радыё знахо дзіцца 154 тысячы адзінак захоўвання аўдыёда кументаў, з якіх ці не трэцюю частку складаюць радыёспектаклі і чытанне літаратурных твораў, што могуць стаць добрай асновай для будучых дыскаў. Дык ці ёсць магчымасць выдаць класіку літаратуры ў класічным жа выкананні? "Усе плёнкі - у добрым стане і пасля неабходнай рэ стаўрацыі могуць быць пераведзены на лічба выя носьбіты", - расказала "К" старшы рэдак тар групы рэстаўрацыі фанаграм аддзела сістэ матызацыі галоўнай дырэкцыі фондавых матэ рыялаў Беларускага радыё Марына Палуян. Пы танне ж, відаць, - толькі ў зацікаўленых асобах, якія змаглі б надаць гэтым запісам фармат аўдыёкніг. На ніве радыётэатра з 1986-га працаваў вя домы акцёр і дыктар Беларускага радыё Алег Вінярскі. У ХХІ стагоддзі яго голасам прагучала аповесць "На імперыялістычнай вайне" Максі ма Гарэцкага. "Пасля таго, як класічны твор Максіма Гарэцкага прагучаў у эфіры, было вы рашана запісаць яго яшчэ раз - з музыкай і гу кавымі спецэфектамі - ды выдаць у выглядзе аўдыёкнігі. Праца над ёй ішла амаль паўтара го да і ўключала ў сябе пэўную падрыхтоўку, працу над тэкстам, падбор музычнага суправаджэн ня", - кажа Алег Аляксандравіч. Зрэшты, гэта натуральна: "Радыётэатру раней надавалі куды больш увагі і вельмі ўважліва працавалі над па станоўкамі, рабілі па 10 - 12 дубляў кожнага эпізоду". Іншая справа, што да поўнай рэалізацыі тыра жу гэтай аўдыёкнігі, як і многіх іншых з беларус кай літаратурай, пакуль яшчэ вельмі далёка... *** Пакуль на Беларусі працаёмкім працэсам стварэння аўдыёкніг займаюцца збольшага энтузіясты.Дзяржаўныя выдавецтвы, так бы мовіць, вывучаюць рынак, мацуючы грунт, на якім гэтая прадукцыя выклікала б найбольшую запатрабаванасць. Відавочна, што без пра грамнага падыходу з боку дзяржавы справа па выданні класікі беларускай літаратуры на аўды ёносьбітах будзе мець спарадычны характар. Але займацца ёй трэба: попыт на такія выдан ні ёсць і, відавочна, змяншацца ў бліжэйшай бу дучыні не стане.  

Антон СІДАРЭНКА