Бейруцкі шматвугольнік

№ 30 (898) 25.07.2009 - 31.07.2009 г

23 ліпеня група салістаў балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі выправілася на гастролі ў Ліван. У Бейруце і Трыпалі яны выступяць з канцэртнымі праграмамі, складзенымі з лепшых харэаграфічных нумароў.

/i/content/pi/cult/219/2765/3-2.jpg

У складзе нашай дэлегацыі - папраўдзе зорнае суквецце: заслужаныя артысты Беларусі Вольга Гайко, Ігар Артамонаў, Юлія Дзятко, Канстанцін Кузняцоў, Людміла Кудраўцава, вядучыя майстры сцэны Дзяніс Клімук, Ірына і Алег Яромкіны, Антон Краўчанка, Кацярына Алейнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марына Парамонава, саліст вышэйшай катэгорыі Іван Савянкоў, дыпламанты міжнародных конкурсаў Валерыя Вапнярская, Ягор Азаркевіч, Надзея Філіпава, артыст Генадзь Жукоўскі. Дарэчы, двое апошніх з пералічаных артыстаў, якія пакуль танцавалі ў кардэбалеце, з новага сезона будуць салістамі. Асабліва прыемна, што Н.Філіпава і Г.Жукоўскі - выхаванцы нашай нацыянальнай школы, выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, і іх творчы рост у тэатры - сведчанне дзяржаўнай увагі да таленавітай моладзі. Непасрэдна перад гастролямі папоўнілася і нацыянальная скарбонка міжнародных перамог нашых артыстаў Вялікага тэатра. Тая ж Надзея Філіпава стала дыпламантам Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Хельсінкі. А Кацярына Алейнік паспела з'ездзіць на два міжнародныя творчыя спаборніцтвы - і на абодвух стаць лаўрэатам, атрымаўшы бронзавыя медалі. Дададзім, што ўсе гэтыя конкурсы - папраўдзе вышэйшага рангу і лічацца аднымі ў самых прэстыжных у свеце. Калі конкурс у Сеуле яшчэ дастаткова малады, дык Міжнародны конкурс артыстаў балета і харэографаў у Маскве, які сёлета праходзіў 11-ы раз, - гэта ўвогуле штосьці накшталт Алімпіяды для спартсменаў, бо менавіта там апошнім часам устанаўліваюцца сусветныя харэаграфічныя "рэкорды", задаецца мастацкая планка сусветнага балетнага майстэрства

 Н.Б.

На здымку: Кацярына Алейнік.

Фота Васіля МАЙСЯЁНКА