Матылёк у стылі рок

№ 30 (898) 25.07.2009 - 31.07.2009 г

Літаральна днямі оперная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь вернецца з гастролей, прычым адначасова па дзвюх краінах — Іспаніі і Германіі. Быццам паводле знакамітай моцартаўскай Каваціны: “Фігара тут, Фігара там...”.

 /i/content/pi/cult/219/2763/3-1.jpg

Аркестр, дзякуючы свайму пашыранаму складу, падзяліўся на дзве часткі, астатняе ж, як кажуць, - справа тэхнікі. Дарэчы, вопыт падзелу артыстаў, і не толькі на гастрольных турах, у тэатра багаты. Менавіта такое павелічэнне колькасці аркестрантаў дало магчымасць паказваць у гады рамонту будынка балетныя спектаклі - у Палацы Рэспублікі, а оперныя - у Цэнтральным Доме а ф іц э р а ў, зноў-такі - адначасова. Гастролі ў Іспаніі а х о п л і в а юць удзел у л е т н і м о п е р н ы м фестывалі на востраве Ла Пальма, што ўваходзіць у групу Канарскіх астравоў. Нашы артысты паказваюць там оперу Дж.Пучыні "Мадам Батэрфляй" ("Чыо-Чыо-сан") і канцэрт "Венскія вальсы", дзе на першым плане апынецца музыка Іагана Штрауса-сына. У склад нашай дэлегацыі, акрамя 52 аркестрантаў, уваходзяць 18 артыстаў хору і трое знаных салістаў: заслужаны артыст Беларусі Віктар Кавальчук (бас), лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў і фестываляў Аксана Волкава (мецца-сапрана), Янаш Нялепа (тэнар). "Паехалі" ў Іспанію і нашы дэкарацыі. Дарэчы, у нашай пастаноўцы 1965 года, некалькі гадоў таму адноўленай рэжысёрам Галінай Галкоўскай з новым складам салістаў, акцэнт быў зроблены не на знешнія эфекты, а на глыбінную псіхалагічную сутнасць музыкі, зменлівы эмацыйны стан герояў. Тым больш, японскае імя Батэрфляй азначае "матылёк", і гэта цалкам адпавядае ўнутрана моцнаму, але такому безабароннаму характару гераіні. Ну, а якім атрымаўся гэты спектакль у спякотнай, тэмпераментнай Іспаніі, ды яшчэ з удзелам некалькіх запрошаных замежных зорак, хутка д а в е д а емся. Калі ў Іспанію нашы оперныя артысты накіраваліся 8 ліпеня, дык у Германію - двума днямі раней, 6-га. Але крыху меншым складам: 47 аркестрантаў. Затое з вельмі незвычайнай праграмай - рок-канцэртамі. Апошнім часам наша оперная трупа, і асабліва - аркестр тэатра, бываюць у гэтай краіне практычна штогод. А часам - і па некалькі разоў на год. Як, дарэчы, і сёлета. Амаль праз месяц, 21 жніўня, у Германію выправяцца 53 аркестранты, 16 артыстаў хору і трое салістаў: зноў жа, Віктар Кавальчук (бас), лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў Ганна Гур'ева (сапрана), Сяргей Лазарэвіч (барытон). Там яны пакажуць пяцьспектакляў той жа оперы "Мадам Батэрфляй".

Аляксей СВЕЦІЧ На здымку: сцэна з оперы "Мадам Батэрфляй".