Роднай зямлі

№ 29 (897) 18.07.2009 - 24.07.2009 г


У мінскай мастацкай галерэі "Вільнюс" да 15 верасня працуе персанальная выстаўка Валянціны Уласавай "Квітней, родная Беларусь!", прысвечаная Году роднай зямлі. У экспазіцыі прадстаўлена 40 твораў жывапісу, акварэлі і літаграфіі. Галоўныя жанры - нацюрморт, партрэт, пейзаж. Усе работы ў сукупнасці адлюстроўваюць цудоўнасць, самабытнасць, багацце Беларусі, а таксама ўнутраны свет чалавека.

 Ул. інф.