Ромбакубаактаэдр да Вінчы

№ 29 (897) 18.07.2009 - 24.07.2009 г

Нацыянальная бiблiятэка Беларусi не перастае здзiўляць не толькi каштоўнасцямi, якiя захоўвае, але i сваёй незвычайнай формай. Самы вялiкi ў свеце ромбакубаактаэдр прываблівае не толькi турыстаў, але i людзей, зацiкаўленых у яго вывучэннi i даследаваннi. Менавiта цiкавая, нават незвычайная для архітэктурнага збудавання форма галоўнай бiблiятэкi Беларусi звярнулa на сябе ўвагу францускага мастака Рафаэля Зарка.

 /i/content/pi/cult/218/2743/Clip_9-4.jpg

 Разам са сваёй здымачнай групай ён наведаў нашу краiну, каб стварыць дакументальны фiльм пра беларускую скарбнiцу, яе незвычайную форму i ўнутраную арганiзацыю. Па словах самога мастака, ромбакубаактаэдр цiкавiць яго ўжо даўно. Першы раз ён убачыў гэтую форму ў трактаце Лука Пачыолі "Боская прапорцыя", дзе яна была ўпершыню змешчана ў 1509 годзе. Дарэчы, аўтарам iлюстрацыi быў сам Леанарда да Вiнчы. Гэтая форма настолькi захапiла Зарка, што з таго часу ён пачаў шукаць яе ўвасабленнi па ўсім свеце, i, нарэшце, натрапiў на беларускую бiблiятэку. Творца нават захапiў з сабой копiю старажытнага манускрыпта, каб на ўласныя вочы ўпэўнiцца ў адпаведнасцi сучаснага будынкa гiстарычнаму прататыпу. Здымкi французская дэлегацыя плануе весцi да 21 лiпеня. За час працы яе прадстаўнікі ўжо паспелi пазнаёмiцца з iнфармацыйнымi рэсурсамi бiблiятэкi, структурай чытальных залаў, сiстэмай абслугоўвання чытачоў, архiтэктурнымi асаблiвасцямi i ўнутраным аздабленнем. Для таго, каб перадаць вонкавую велiчнасць i маштабнасць "дыямента", групе нават давялося здымаць яго з даху суседняга будынка. У блiжэйшыя днi французы плануюць зняць бiблiятэку знутры, у тым лiку i памяшканнi, куды звычайным чытачам заходзiць забараняецца. Iдэю арганiзаваць здымкi дакументальнага фiльма падтрымалi ў Цэнтры мастацтваў горада Жэнвiлье (Галерэя Эдуарда Манэ). Менавiта там, ужо ў вераснi, пад час персанальнай выстаўкi маладога мастака, i адбудзецца прэм'ера дакументальнага фiльма.

 Д.Д.