З “Пінскай шляхтай”

№ 29 (897) 18.07.2009 - 24.07.2009 г

Учора з вялікім поспехам завяршыліся гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Пінску. Як зазначыў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін, купалаўцы не маглі не наведаць са спектаклямі сталіцу беларускага Палесся — “радзіму” знакамітай “Пінскай шляхты” В.І. ДунінаМарцінкевіча.

 Акрамя самой "Пінскай шляхты", якая і адкрывала гастролі тэатра на сцэне Гарадскога дома культуры, купалаўцы прадставілі жыхарам Пінска яшчэ некалькі сваіх культавых спектакляў: неўміручую "Паўлінку" Я.Купалы, "Памінальную малітву" Р.Горына, а таксама найноўшую прэм'еру тэатра - камедыю "Вячэра з дурнем" Ф.Вэбера. Акрамя таго, на сцэне Палескага драматычнага тэатра купалаўцы сыгралі "Вечар" А.Дударава і "Баладу пра каханне" В.Быкава. Дарэчы, апошні спектакль быў паказаны акурат у дзень 65-годдзя вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Т.К.