Сёлета ў “Еўрабачанні” возьмуць удзел 42 краіны — гэта рэкордная колькасць краін-удзельніц за ўсю гісторыю песеннага конкурсу. Нашу краіну прадстаўляе Калдун. Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Хельсінкі 2 мая вечарам, і ўжо 3 мая адбылася першая рэпетыцыя паўфіналістаў.
Рабочы графік удзельнікаў конкурсу надзвычай насычаны. Акрамя абавязковых рэпетыцый (а іх у паўфіналістаў будзе пяць), артысты ўдзельнічаюць у прэс-канферэнцыях, вечарынах краін-удзельніц, канцэртах у Еўравёсцы. Упершыню 8 мая ў Хельсінкі адбудзецца сумесная вечарына Беларусі, Расіі і Украіны.
Выступленне беларускага ўдзельніка і іншых паўфіналістаў гледачы Першага канала і тэлеканала “Беларусь-ТБ” убачаць 10 мая ў прамой трансляцыі ў 22.00. У паўфінале возьмуць удзел прадстаўнікі 28 краін.
Прамая трансляцыя фінальнага тура конкурсу адбудзецца 12 мая на Першым канале і на “Беларусь-ТБ” у 22.00. У фінале возьмуць удзел канкурсанты з 24 краін: 10 лепшых — з кваліфікаванага раунда (паўфіналу) і 14 абавязковых удзельнікаў фіналу — гэта краіны вялікай чацвёркі (Велікабрытанія, Германія, Іспанія, Францыя), якія ў найбольшай ступені вызначаюць матэрыяльную базу “Еўрабачання”, і 10 лепшых па выніках фіналу “Еўрабачання — 2006” (Боснія, Ірландыя, Фінляндыя, Літва, Грэцыя, Швецыя, Расія, Украіна, Румынія, Арменія).
Прэс-служба
Белтэлерадыёкампаніі