Што натхняе Даўгаўпілс?

№ 28 (896) 11.07.2009 - 17.07.2009 г

Даўгаўпілс… Напэўна, ёсць нешта асаблівае ў генетыцы гэтага горада, калі з яго выйшлі ў свет такія цудоўныя мастакі, як Марк Ратко, Саламона Гершова, Маурыс Кіш, Жак Шапіра. Таму і стаўленне да візуальных мастацтваў займае асаблівае месца ў культурным жыцці Даўгаўпілса.

 /i/content/pi/cult/216/2714/13-5.gif
 /i/content/pi/cult/216/2714/13-6.gif

Падтрымліваючы гэтую традыцыю, у горадзе жывуць і вучацца маладыя мастакі, удасканальваючы сваё майстэрства ў сценах мясцовага універсітэта. Ім ёсць у каго вучыцца і на каго раўняцца. А самае галоўнае - ёсць надзея, што іх сённяшняя праца будзе запатрабавана ў будучыні і стане часткайгарадскога асяроддзя. 12 ліпеня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ў межах "Славянскага базару" адкрываецца выстаўка работ студэнтаў Даўгаўпілскага універсітэта. Гэтая экспазіцыя - невялікі экскурс у творчую лабараторыю кафедры мастацтва. Яна дае гледачу ўяўленне аб ідэях студэнтаў, разнастайным творчым падыходзе і поглядзе на мастацкі працэс. У выстаўку ўключаны работы, створаныя бакалаўрамі і магістрамі на працягу апошніх двух гадоў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць лепшыя работы, зробленыя ў рамках навучальнай праграмы "Мастацтва" і выкананыя ў розных тэхніках: жывапіс, камп'ютэрная графіка, тэкстыль. *** Сёння ў гэтым жа музеі адкрыецца яшчэ адна выстаўка пад назвай "Дзінабург натхняе", складзеная з работ удзельнікаў міжнародных пленэраў у Даўгаўпілсе "Марк Ратко 2005 - 2008". Гораду выпаў гонар быць месцам нараджэння жывапісца другой паловы ХХ стагоддзя Марка Ратко, заснавальніка новага накірунку ў мастацтве - "абстрактны экспрэсіянізм". Яго работы прадстаўлены ў буйнейшых музеях Амерыкі, Еўропы і Азіі, цікавасць да творчасці гэтай унікальнай асобы працягвае ўзрастаць год ад года ў розных рэгіёнах свету. Гісторыя яго жыцця, глабальная значнасць укладу ў мастацтва, неаспрэчнасць уплыву на развіццё сучаснага жывапісу дае Даўгаўпілсу права стаць цэнтрам, акумулюючым разнастайныя мастацкія мерапрыемствы, звязаныя з імем Ратко. Ратко для Даўгаўпілса - як Шагал для Віцебска. Міжнародны пленэр, які штогод збірае сталых майстроў візуальных мастацтваў на творчую сесію ў Даўгаўпілсе, - гэта два тыдні інтэнсіўнай работы ў стымулюючым асяроддзі, абмен меркаваннямі і вопытам, крытычныя дыскусіі, калі мастак вырваны са звычайнай абстаноўкі, вольны ад штодзённых абавязкаў і можа цалкам прысвяціць сябе працэсу творчасці. Сёлета пленэр "Марк Ратко-2009" святкуе сваё пяцігоддзе. Яго геаграфія дастаткова шырокая: у калекцыі горада прадстаўлены работы мастакоў з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Італіі, Польшчы, Даніі, Літвы, Расіі, Беларусі і Латвіі. Традыцыйна моцныя сувязі звязваюць два гарады: Віцебск і Даўгаўпілс, і таму кожны год віцебскія мастакі з'яўляюцца неадменнымі ўдзельнікаміпленэру Марка Ратко.

Работы даўгаўпілскіх мастакоў, прадстаўленыя ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.