- За час існавання фестывалю мы ўжо выпрацавалі аптымальную форму работы з журналістамі, і таму магу сказаць, што сёл е т а ні я к і х кардын а л ь н ы х змен у дзейнасці прэс-цэнтра не плануецца. Традыцыйна яго дзверы для прадстаўнікоў СМІ будуць адкрыты з 8-й раніцы і да 1-й гадзіны ночы. Што да тэхнічнага забеспячэння, дык яно таксама знаходзіцца на высокім узроўні: мінулы год паказаў, што тэхнічнае абсталяванне не было перагружана і цалкам задавальняла патрабаванні журналістаў, так што сёлета і тут мы нічога змяняць не будзем.
- Колькі чалавек у гэтым годзе забяспечвае аператыўную работу прэс-цэнтра?
- Амаль трыццаць - я маю на ўвазе ўсіх, нават тых, чыя работа самім журналістам "нябачная".
- Што падрыхтаваў прэс-цэнтр для журналістаў?
- Традыцыйныя мерапрыемствы: штодзённыя прэс-канферэнцыі з фестывальнымі дэлегацыямі і цікавымі гасцямі Віцебска. Сярод тых, хто будзе запрошаны ў гэтым годзе на "Зорныя гадзіны", - пераможца сёлетняга "Еўрабачання" Аляксандр Рыбак, мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра на Паўднёвым Захадзе Валерый Беляковіч, кіраўнік знакамітага хору Міхаіл Турэцкі, паэт Яўген Еўтушэнка... Штодня да паслуг прадстаўнікоў СМІ - аператыўныя прэсрэлізы, прысвечаныя фестывальным мерапрыемствам. А таксама мы рыхтуем падарунак: новы рэкламна-інфармацыйны буклет аб "Славянскім базары ў Віцебску" і фестывальны альбом з інфармацыяй на рускай і англійскай мовах. Так што, думаю, журналісты пад час працы на фестывалі адчуюць для сябе традыцыйны працоўны камфорт.
Таццяна КОМАНАВА