Мелодыі Святой Зямлі

№ 28 (896) 11.07.2009 - 17.07.2009 г

Многія ізраільскія артысты шмат гадоў запар прадстаўляюць сваю краіну на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сёлета ў горад над Дзвіной прыедуць трэцім разам — кампазітар і музыкант Юрый Павалоцкі, актрыса і спявачка Слава Казанцава. Другое наведванне Віцебска будзе ў ансамбля танца “Візаві”. Завітае на “Славянскі базар” і ансамбль “Клеймэнбэнд”, які ўжо ўдзельнічаў у фестывалі.

/i/content/pi/cult/216/2698/7-4.gif

 Як паведамілі карэспандэнту "К" у Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры, упершыню пабываюць на фэсце салісты Новай ізраільскай оперы Фелікс Ліўшыц і Мірэла Градзінару. 14 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт зорак ізраільскай оперы "Мамеле" ("З любоўю"). Аматары опернага мастацтва пачуюць у выкананні артыстаў арыі з опер, дуэты з аперэт, папулярныя песні на дванаццаці мовах свету. Пабывае ў Віцебску і танцавальны ансамбль "REEM". Усе разам ізраільскія артысты прадэманструюць сваё мастацтва ў канцэрце, які мае назву "Мелодыі сяброў".

 На здымку: Фелікс Ліўшыц і Мірэла Градзінару.