- Па выніках акрэдытацыі прадстаўнікоў найбольш масавых замежных і нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі,- падкрэсліў ён, - можна разлічваць, што разнажанравасць матэрыялаў дазволіць усебакова паказаць гэты буйны форум мастацтваў. У гэтым годзе фестывальныя мерапрыемствы будуць асвятляць каля 600 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнет-рэсурсаў. У ліку акрэдытаваных- журналісты з Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Велікабрытаніі, Германіі, Кітая, Македоніі і шэрагу іншых краін. Беларускія друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі на "Славянскім базары ў Віцебску" прадставілі журналісты больш чым з 70СМІ. Сярод іх - не толькі рэспубліканскія і рэгіянальныя перыядычныя выданні, але і вядучыя нацыянальныя тэлерадыёканалы, FM-радыёстанцыі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Асобна хачу адзначыць, што на працягу ўсіх гадоў існавання фестывалю галоўным вяшчальнікам выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. І сёлета жыхары нашай краіны змогуць у эфіры Першага канала, "ЛАДа", а таксама "Беларусь-ТБ" атрымаць самую поўную інфармацыю аб падзеях форуму мастацтваў з прамых трансляцый, спецыяльных уключэнняў дзённікаў фестывалю, а таксама інфармацыйных выпускаў АТН. Традыцыйна "блакітныя экраны" пазнаёмяць беларусаў з канцэртамі адкрыцця і закрыцця фестывалю, міжнародным конкурсам выканаўцаў эстраднай песні і міжнародным дзіцячым музычным конкурсам песні, гала-канцэртамі майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама шэрагам аўтарскіх і юбілейных канцэртаў.
- І некалькі слоў пра міжнародны кантэкст. Якім чынам "Славянскі базар у Віцебску" будзе асвятляцца на прасторы Саюзнай дзяржавы - у бліжэйшай да нас Расіі?
- Расійскі журналісцкі корпус будзе прадстаўлены цэнтральнымі і рэгіянальнымі СМІ. Асобна хачу падкрэсліць той факт, што нашымі паміж Дырэкцыяй фестывалю, Белтэлерадыёкампаніяй і расійскай ФДУП "ВГТРК" заключаны дагавор аб супрацоўніцтве, які дазволіць ажыццявіць трансляцыю на тэрыторыі Расіі шэрагу значных фестывальных мерапрыемстваў.