Магілёўшчына

№ 27 (895) 02.07.2009 - 02.07.2009 г

2 ліпеня ў Пячэрскім парку Абласнога цэнтра ветэранаў быў адкрыты памятны знак - як знак памяці гараджан аб пацыентах псіхіятрычнай бальніцы горада, якія былі расстраляны фашыстамі.

 2 ліпеня ў Пячэрскім парку Абласнога цэнтра ветэранаў быў адкрыты памятны знак - як знак памяці гараджан аб пацыентах псіхіятрычнай бальніцы горада, якія былі расстраляны фашыстамі. А ў святочны дзень 3 ліпеня ў Магілёве будзе адчынены помнік "Дзеці вайны". У гэты ж дзень ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўшчыны пройдуць мітынгірэквіемы, а асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Магілёве. Тут запланаваны вялікі канцэрт у спартыўным комплексе "Алімпіец", на плошчы перад якім будуць працаваць палявая кухня і кінатэатр. Таксама ля абласнога цэнтра - у Мемарыяльным комплексе "Буйнічы" - адбудзецца тэатралізаваны мітынг.