Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
НЕПЕРАМОЖНЫЯ! КАЛІ МЫ РАЗАМ — МЫ НЕПЕРАМОЖНЫЯ!
Светламу Дню вызвалення Айчыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь гэты нумар прысвячаецца... Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вялікай гістарычнай датай — 65-годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларускага народа выгнанне агрэсараў увасабляе перамогу справядлівасці, свабодалюбства і жыццястойкасці над заняволеннем, варварствам і насіллем. Вечная слава героям-пераможцам! У самы трагічны перыяд гісторыі вы не далі растаптаць і паставіць на калені родную Беларусь. Зямны паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле, набліжаючы Дзень Вызвалення! Ён мае першаступеннае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы. Гэта — сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару цяперашніх пакаленняў беларусаў. Дапамагае нам годна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да вызначанай мэты. Страціўшы кожнага трэцяга свайго жыхара і зведаўшы ўсе жахі вайны, Беларусь сёння на міжнароднай арэне актыўна і паслядоўна выступае за вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перамоў, за недапушчэнне новых канфліктаў. Перамога над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне — яднаючы пачатак для міралюбівых сіл розных краін і народаў. Калі мы разам — мы непераможныя. Ніхто і ніколі не зможа зламіць нас, запужаць, збіць з абранага шляху пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі. Ад усёй душы жадаю вам, паважаныя суайчыннікі, невычарпальнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»