Яго вайна

№ 27 (895) 02.07.2009 - 02.07.2009 г

Фатограф Васіль Іванавіч Аркашоў здымаў вайну розную. Выстаўка знакамітага франтавога карэспандэнта, арганізаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай імя Я.Купалы праходзіць гэтымі днямі ў сталіцы.

 /i/content/pi/cult/215/2667/6-3.gif
 Л.Шчамялёў. “Першы дзень міру” (аўтапартрэт).

З больш як 508 здымкаў Васіля Аркашова, якія знаходзяцца ў фондах архіва, для выстаўкі было адабрана 30 фотаграфій. Для шырокай публікі ў падобным - вялікім- фармаце яны прадстаўлены ўпершыню. "Нам хацелася, каб глядач убачыў у здымках Васіля Іванавіча менавіта аўтара з своеасаблівым поглядам, - падкрэсліў мастацкі афарміцель выстаўкі і старшы навуковы супрацоўнік архіва Генадзь Дубатоўка, - каб людзі ўбачылі Фатографа, Чалавека, а не старонняга хранікёра падзей. Чалавечны погляд Васіля Аркашова асабліва адчувальны ў такіх фотаздымках, як партрэт кулямётчыцы Алены Кулеш, якая больш нагадваеадну з рафаэлеўскіх мадоннаў, чым мужную салдатку, жартаўлівы партрэтзамалёўка повара-франтавіка, які з заплюшчанымі вачыма адкрывае кацёл. Фотакарэспандэнт выданняў "Уничтожим врага!", "Красноармейская правда" Васіль Аркашоў прайшоў баявы шлях ад Мінска да Масквы і ад Масквы да Кёнігсберга. Ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі "За баявыя заслугі" і іншымі ўрадавымі ўзнагародамі. У 1975 годзе яго франтавыя фотаздымкі на міжнародным конкурсе газеты "Правда" былі адзначаны Першай прэміяй. А на Усесаюзнай выстаўцы, прысвечанай 30-годдзю Перамогі, - сярэбраным медалём і дыпломам ІІ ступені.