Л.Шчамялёў. “Першы дзень міру” (аўтапартрэт). |
З больш як 508 здымкаў Васіля Аркашова, якія знаходзяцца ў фондах архіва, для выстаўкі было адабрана 30 фотаграфій. Для шырокай публікі ў падобным - вялікім- фармаце яны прадстаўлены ўпершыню. "Нам хацелася, каб глядач убачыў у здымках Васіля Іванавіча менавіта аўтара з своеасаблівым поглядам, - падкрэсліў мастацкі афарміцель выстаўкі і старшы навуковы супрацоўнік архіва Генадзь Дубатоўка, - каб людзі ўбачылі Фатографа, Чалавека, а не старонняга хранікёра падзей. Чалавечны погляд Васіля Аркашова асабліва адчувальны ў такіх фотаздымках, як партрэт кулямётчыцы Алены Кулеш, якая больш нагадваеадну з рафаэлеўскіх мадоннаў, чым мужную салдатку, жартаўлівы партрэтзамалёўка повара-франтавіка, які з заплюшчанымі вачыма адкрывае кацёл. Фотакарэспандэнт выданняў "Уничтожим врага!", "Красноармейская правда" Васіль Аркашоў прайшоў баявы шлях ад Мінска да Масквы і ад Масквы да Кёнігсберга. Ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі "За баявыя заслугі" і іншымі ўрадавымі ўзнагародамі. У 1975 годзе яго франтавыя фотаздымкі на міжнародным конкурсе газеты "Правда" былі адзначаны Першай прэміяй. А на Усесаюзнай выстаўцы, прысвечанай 30-годдзю Перамогі, - сярэбраным медалём і дыпломам ІІ ступені.