Гомельшчына

№ 27 (895) 02.07.2009 - 02.07.2009 г

На Гомельшчыне таксама прычакалі “культурных” падарункаў.

 /i/content/pi/cult/215/2666/6-2.gif

На Гомельшчыне таксама прычакалі "культурных" падарункаў. У маі ў абласным цэнтры з'явіўся Музей гісторыі горада Гомеля, а ў чацвёртым квартале гэтага года плануецца адкрыць Гомельскі музей крыміналістыкі. Святочныя мерапрыемствы таксама распачаліся ў Гомелі 1 ліпеня. Раніцай адбылася сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кіраўніцтвам горада. Дарэчы, да святочнага дня тут былі ўсталяваны яшчэ дзве пліты з імёнамі лётчыкаў і маракоў, у гонар іх бессмяротнага Подзвігу ў час вызвалення Беларусі. А свята пачнецца ў абласным цэнтры з малебнаў за Беларусь, якія пройдуць ва ўсіх цэрквах горада. У 11 гадзін стартуюць урачыстае шэсце і парад часцей Гомельскага ваеннага гарнізона, на плошчы Леніна адбудуцца ўрачысты канцэрт, распачне сваю работу V Рэгіянальны канцэрт харавых выканаўцаў "Спеўнае поле". У Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" пасля рэканструкцыі будзе адкрыта "Лебядзіная сажалка". Бліжэй да вечара святочныя мерапрыемствы плаўна пяройдуць да Лядовага палаца, дзе запланавана серыя канцэртных праграм і старт акцыі "Спяём гімн разам!".