Пра жыццё і творчасць Леаніда Шчамялёва падрабязна расказалі яго сябры: заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне", мастацтвазнаўца і журналіст Барыс Крэпак і заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Уладзімір Тоўсцік. Падкрэслю, што Л.Шчамялёў вылучаецца на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне выяўленчага мастацтва за значны ўклад у развіццё беларускай культуры, пашырэнне сяброўскіх узаемаадносін паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі, абагачэнне духоўнасці нацыі, і ў прыватнасці, "За стварэнне серыі высокамастацкіх твораў "Палітра майго часу", якая аб'яднала два цыклы лепшых палотнаў розных гадоў. Усе яны атрымалі шырокае грамадскае і дзяржаўнае прызнанне. Абодва гэтыя цыклы - "Дзеля жыцця на зямлі" (памяць пра Вялікую Айчынную вайну) і "Гісторыі связуючая нітка" - па сваёй духоўнай сутнасці, змястоўнасці і высокім прафесійным узроўні з'яўляюцца не толькі важным складнікам у нацыянальнай мастацкай спадчыне Беларусі, але і ўкладам ва ўмацаванне адносін сяброўства і творчага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельнікамі саюза Беларусі і Расіі. Л.Д. Шчамялёў падрабязна адказаў на шматлікія пытанніжурналістаў, падкрэсліў, што такія сустрэчы заўсёды прыносяць яму радасць і задавальненне.
Наш кар.
Фота Юрыя ІВАНОВА