Палотнішча Перамогі

№ 27 (895) 02.07.2009 - 02.07.2009 г

З пачатку вясны і да 22 чэрвеня на Беларусі праходзіла сумесная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Палотнішча Перамогі. Час пераможцаў!”.

 /i/content/pi/cult/215/2651/2-1.gif
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на шэсці ў Дзень Перамогі. 

 Актывісты абедзвюх арганізацый у кожнай вобласці Беларусі наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і папрасілі напісаць іхнія імёны і прозвішчы, воінскія фарміраванні і гады, калі ваявалі на фронце, пажаданні наступным пакаленням і пакінуць свае аўтографы на кавалках чырвонай матэрыі 20 х 20 сантыметраў, - расказаў "К" Павел Ягораў, намеснік загадчыка аддзела праграмнай дзейнасці ГК БРСМ. - Пасля гэтыя каштоўныя кавалкі тканіны сшываліся і такім чынам атрымалася 7 вялікіх палотнішчаў - па колькасці абласцей Беларусі і горада Мінска. А 22 чэрвеня яны былі з'яднаны ў адно вялікае палотнішча Перамогі, якое было перададзена на Кургане Славы Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Палотнішча Перамогі плануецца задзейнічаць у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у сталіцы нашай Радзімы - горадзе-героі Мінску.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ