Сотня “Карлаўчанкі”

№ 26 (894) 27.06.2009 - 01.07.2009 г

Ёсць на Брагіншчыне невялікая вёска Карлаўка, дзе нарадзіўся колісь фальклорна-энтаграфічны калектыў “Карлаўчанка”.

 Сёлета спаўняецца 20 гадоў з часу заснавання калектыву, у склад якога ўваходзяць 10 спевакоў. У рэпертуары "Карлаўчанкі" - больш за 100 календарна-абрадавых, сямейна-побытавых, пазаабрадавых песень свайго рэгіёна. Удзельнікі захоўваюць мясцовую манеру выканання, а "запявалам" і майстрам традыцыйных спеваў з'яўляецца старэйшы ўдзельнік гурта - Якаў Барзілоўскі. Дзякуючы яго адметнаму тэмбру і вышыні голасу, шматлікім песням надаецца асаблівае хараство гучання. Дарэчы, удзельнікі калектыву самі аздобілі вышыўкай свае сцэнічныя касцюмы. Нягледзячы на тое, што вёска Карлаўка знаходзіцца далёка ад раённага цэнтра, калектыў добра ведаюць у Брагінскім раёне і за яго межамі: удзельнікі "Карлаўчанкі" з'яўляюцца частымі гасцямі абласных, раённых святаў, фестываляў, аглядаўконкурсаў.

Ірына КАМАРЫСТАВА,

метадыст па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага АЦНТ