Па новай тэхналогіі

№ 18 (784) 05.05.2007 - 11.05.2007 г

Шаноўныя чытачы “Культуры”, безумоўна, заўважылі, што апошнія нумары газеты адрозніваюцца павышанай паліграфічнай якасцю. Справа ў тым, што наша выдавецтва “Беларускі Дом друку” пачало выкарыстоўваць адмысловую тэхналогію працы: новыя друкарскія машыны “Tensor” і “Uniset” дазволілі павялічыць колькасць поўнакаляровых палос у перыядычных выданнях, значна скараціць тэрміны друку, у некалькі разоў палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі.

 /i/content/pi/cult/113/263/Pa-novaj-tehnalogii.jpg
Прэзентацыя новай тэхналогіі ў
выдавецтве “Беларускі Дом друку” адбылася 27 красавіка. У ёй прынялі ўдзел не толькі кіраўнікі паліграфічных прадпрыемстваў, рэкламных агенцтваў і распаўсюджвальнікі СМІ, але і галоўныя рэдактары, супрацоўнікі рэспубліканскіх газет і часопісаў.

Генеральны дырэктар выдавецтва Раман Алейнік адзначыў, што Дом друку з 2004 года паслядоўна праводзіць палітыку тэхнічнага пераабсталявання газетна-часопіснай вытворчасці. Як вынік, упершыню ў Беларусі засвоены шматфарбавы газетны друк, тэхналогія прамога экспанавання на друкарскую форму, друк на мелаванай паперы з выкарыстаннем газавай сушкі, тэхналогія
 /i/content/pi/cult/113/263/Pa-novaj-tehnalogii1.jpg
атрымання
16-старонкавага буклета, праклеенага па карашку і абрэзанага з трох бакоў непасрэдна ў друкарскай машыне. Натуральна, пераабсталяванне Дома друку адбывалася пры падтрымцы дзяржавы і непасрэдным садзейнічанні Прэзідэнта Рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі.

Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч зазначыла, што прэзентацыя самай сучаснай тэхналогіі — яскравы доказ таго, што нацыянальная інфармацыйная прастора рэспублікі інавацыйна развіваецца, імкліва пашырае межы, у тым ліку і за кошт дынамікі ўдасканалення паліграфіі.

Перарэзана чырвоная стужка, уключаны машыны — на вачах гасцей былі надрукаваны першыя экземпляры суботняга выпуску “Советская Белоруссия”. Галоўны рэдактар газеты Павел Якубовіч слушна заўважыў: якімі б таленавітымі ні былі журналісты, але толькі ў саюзе з паліграфістамі выданні набываюць сучасны рэспектабельны знешні выгляд, які цалкам адпавядае іх зместаваму напаўненню. Ад імя ўсіх кіраўнікоў СМІ Павел Якубовіч выказаў падзяку паліграфістам за іх самаахвярную працу… 

Андрэй СТАРЖЫНСКІ
Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА