Сем пялёсткаў адзінства

№ 26 (894) 27.06.2009 - 01.07.2009 г

Урачыстае адкрыццё VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца 27 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі.

/i/content/pi/cult/214/2621/2-4.gif

 Заснавальнікамі гэтага ўжо традыцыйнага для нашай краіны фестывалю - сімвала міжнацыянальнага сяброўства - з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам, а садзейнічанне мерапрыемству аказвае Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь. Па словах Ірыны Лемцюговай, дырэктара ДУ "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур", урачыстае адкрыццё прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 27 чэрвеня а 15.00-й на плошчы перад філармоніяй адбудуцца тэатралізаваная дзея "Беларусь - наш агульны дом", выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь, а праз гадзіну - прэс-канферэнцыя з удзелам членаў аргкамітэта, журы, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў. У 17 жа гадзін вечара распачнецца галоўнае дзейства - урачысты канцэрт лаўрэатаў фестываляў нацыянальных культур.

Наш кар.