Копіі і арыгіналы

№ 26 (894) 27.06.2009 - 01.07.2009 г

23 чэрвеня 2009 года ў Гродне прайшло чарговае пасяджэнне Беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны з удзелам прадстаўнікоў Міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы.

 /i/content/pi/cult/214/2620/2-2.gif

 М е р а п р ы емства праходзіла пад сустаршынствам намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Грыдзюшкі і намесніка міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Томаша Мэрта.

Н а ч а л ь н і к упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі, які таксама прымаў удзел у працы камісіі, распавёў карэспандэнту "К", што асноўныя пытанні датычыліся рэстаўрацыі палацавапаркавага ансамбля ў Нясвіжы.

Адно з найбольш важных рашэнняў, якое прыняла беларуска-польская камісія, наступнае: да 31 кастрычніка 2009 г. польскі бок паабяцаў перадаць лічбавыя копіі 48 партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў, якія паходзяць з гістарычнай Нясвіжскай галерэі. Арыгіналы гэтых партрэтаў знаходзяцца цяпер у Нацыянальным музеі ў Варшаве. Таксама да гэтага ж тэрміну Беларусі будзе перададзены дэпазіт Фонду збораў імя Цеханавецкіх - гэта два партрэты і дзве адзінкі радзівілаўскага сталовага посуду.

Камісія выказалася за неабходнасць сумеснага выдання каталога інвентароў збораў нясвіжскіх Радзівілаў. Першы этап праекта ахопіць іх падрыхтоўку; захоўваюцца ж яны ў фондах музеяў і архіваў Беларусі, Польшчы, іншых краін. Узнімалася і пытанне аб атрыманні Беларуссю лічбавай копіі Лаўрышаўскага Евангелля са збораў Музея князёў Чартарыйскіх у Кракаве. Польскія калегі падтрымалі ідэю аб перадачы гэтай копіі беларускім калегам. Та к с а м а магчыма, што ў 2010 годзе адна з вуліц цэнтра Гродна будзе названа ў гонар Фрэдэрыка Шапэна (у 2011-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара). Яшчэ адна падзея, якую плануецца ажыццявіць у наступным годзе, - арганізацыя ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі сумеснай беларуска-польскай выстаўкі, прысвечанай значнай даце ў гісторыі абодвух народаў - 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Беларускі і польскі бакі азнаёміліся са станам рэалізацыіміжнароднай прапановы па ўнясенні "Дакументальнай спадчыны Радзівілаў" у Спіс сусветнай праграмы UNESCO "Памяць свету", а таксама абмеркавалі пытанні рэалізацыі праекта па ўнясенні Аўгустоўскага канала як трансгранічнага помніка ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO. Наступнае пасяджэнне Беларускапольскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны адбудзецца ў 2010 годзе ў Польшчы.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ

На здымку: пад час пасяджэння Камісіі.