Убачыць Еўропа

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

У чэрвені па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” выправілася па французскіх гарадах.

Серыя фотаздымкаў прадставіць гледачу Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў самых яркіх і значныхяе складніках. Экспазіцыя складаецца з 25 работ вядомых фотамастакоў Беларусі, сярод якіх - А.Дрыбас, Л.Македонскі, А.Жарнасек, В.Суглоб і В.Харчанка. Іх творы ў яркай мастацкай форме, часам - у зусім нечаканых ракурсах, раскрываюць арыгінальныя рашэнні інтэр'ераў бібліятэкі, іх эрганамічныя асаблівасці, новыя тэхналогіі ў абслугоўванні, спалучэнне халоднай high-tech-пластыкі і жывога пачатку твораў жывапісу ды прыкладнога мастацтва. Фотавыстаўка будзе экспанавацца ў будынку Савета Еўропы ў межах сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Мерапрыемства такога кшталту на пляцоўцы Савета Еўропы станецца першым, прысвечаным нашай краіне.