Брэст: 22 чэрвеня роўна ў 4 гадзіны...

№ 25 (893) 20.06.2009 - 26.06.2009 г

22 чэрвеня ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ладзяць у рэгіёнах рэспублікі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Але галоўная па значнасці і маштабнасці дзея ва ўгодкі пачатку апошняй вайны адбудзецца, натуральна, у Брэсце. Менавіта тут, ля сівых сцен Брэсцкай крэпасці, фашысцкая навала сутыкнулася з мужным супраціўленнем абаронцаў цытадэлі...

 /i/content/pi/cult/213/2579/2-1.gif

Як паведаміла "К" галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкага гарвыканкама Кацярына Канановіч, мерапрыемствы з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны будуць праведзены, як і штогод, у Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". На досвітку 22 чэрвеня, у 3.30, людзі пачнуць збірацца ля галоўнага ўвахода ў Мемарыяльны комплекс. У 3.40 пачнецца шэсце праз "Зорку" па факельнай дарожцы да Плошчы цырыманіялаў. Як і заўжды, у шэсці прымуць удзел тысячы спадкаемцаў тых, хто выратаваў нашу зямлю ад фашысцкай чумы. Чакаецца, што сёлета толькі з Масквы прыедзе ў Брэст дэлегацыя з 700 чалавек. Роўна ў 4 гадзіны будзе распачаты ўрачысты мітынг. Перад прысутнымі выступіць старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. У 4.45 да Вечнага агню будуць ускладзены кветкі.

Андрэй СТАРЖЫНСКІ

Фота Юрыя ІВАНОВА