Аб выніках XVII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”

№ 24 (892) 13.06.2009 - 19.06.2009 г

З мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры Міністэрства культуры штогод праводзіць рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Аб выніках XVII конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” за 2008 год гаворыцца ў загадзе, падпісаным міністрам культуры Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня. У прыватнасці, там адзначаецца:

 "1. Прысудзіць пераможцам конкурсу па асноўных намінацыях грашовыя прэміі:

1.1. у намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем": першую прэмію: Комсеніцкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар - Пановіч Н.М.) 1 500 000 руб.; гарадской бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай сеткі публічных бібліятэк г. Віцебска Віцебскай вобласці (загадчыца - Арцюх Л.М.) - 1 500 000 руб.; другую прэмію: Баброўскай сельскай бібліятэцы-музею сеткі публічных бібліятэк Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (загадчыца - Хмялёва А.П.) - 1 250 000 руб.; Антопальскай гарпасялковай бібліятэцы сеткі публічныхбібліятэк Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (загадчыца - Шульжэнка Л.Ф.) - 1 250 000 руб.; трэцюю прэмію: Чырвонасельскай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар - Лагута М.У.) - 1 000 000 руб.; Рэчыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы Гомельскай вобласці (дырэктар - Елісеева Т.Ф.) - 1 000 000 руб.;

1.2. у намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы": першую прэмію: Жук Л.М., галоўнаму бібліёграфу аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Мінскай вобласці - 1 500 000 руб.;

1.3. у намінацыі "За пошукавую і даследчыцкую працу": першую прэмію: Ардацкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар - Гарбачова І.В.) - 1 500 000 руб.; Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы Мінскай вобласці (дырэктар - Гурыновіч Л.В.) - 1 500 000 руб.; другую прэмію: Чкалаўскай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар - Ермакова Т.І.) - 1 250 000 руб.; Хоцімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы Магілёўскай вобласці (дырэктар - Касталонава Р.А.) - 1 250 000 руб.; трэцюю прэмію: Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы Мінскай вобласці (дырэктар - Цімавец Л.У.) - 1 000 000 руб; Пухавіцкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (загадчыца - Раўтовіч С.С.) - 1 000 000 руб.

2. Прысудзіць заахвочвальную прэмію Скідзельскай гарадской бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар - Жвалеўская Г.Л.) - 500 000 руб.

3. Адзначыць актыўны ўдзел публічных бібліятэк упраўленняў культуры Мінскага (Акушэвіч А.Л.), Гродзенскага (Лойка А.Ч.), Магілёўскага (Сінкавец А.А.) аблвыканкамаў".