Хто паедзе на VN-09?

№ 24 (892) 13.06.2009 - 19.06.2009 г

У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дыпламатычныя місіі нашай дзяржавы за мяжой усё часцей паступаюць запрашэнні беларускім творцам аб удзеле ў шматлікіх творчых праектах. Адно з апошніх паступіла з В’етнама.

 У пасланні гэтым ад Міністэрства культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, у прыватнасці, зазначаецца, што названым Міністэрствам пры садзейнічанні Таварыства фатографаў В'етнама будуць праведзены V Міжнародны конкурс і выстаўка мастацкіхфатаграфій (VN-09). Праз Пасольства нашай краіны в'етнамскі бок просіць праінфармаваць беларускіх прафесійных і непрафесійных фатографаў аб згаданых падзеях.