Тонкай лініяй жыцця

№ 24 (892) 13.06.2009 - 19.06.2009 г

17 чэрвеня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейны творчы вечар Юрыя Іванова.

Назву для вечара падарыла паэтэса Аліна Легастаева: "Среди света и тени тонкой линией жизнь".

На фотавыстаўцы а 18-й гадзіне ў фае Белдзяржфілармоніі ў арыгінальным афармленні будуць прадстаўлены здымкі з 1962 да 2009 гг. На іх - гісторыя краіны ў абліччах.

Пасля фотавернісажу адбудзецца канцэрт. І тут самы час згадаць агульнавядомае: у кожнага з нас ёсць сябры. На юбілеі Юрыя Сяргеевіча яны выйдуць на сцэну з віншаваннямі. "Хачу, каб было цікава не толькі мне, але і ўсім гасцям", - зазначае фотамайстар. У канцэрце прымуць удзел Барыс Луцэнка (ён выступіць у ролі вядучага), кампазітары Ігар Лучанок, Леанід Захлеўны, Эдуард Зарыцкі, які, дарэчы, прапануе прэм'еру песні на верш Юрыя Іванова, Эдуард Ханок, Валерый Іваноў. Упершыню будзе выканана таксама і песня Уладзіміра Мулявіна "Дорога", якую ён напісаў на словы юбіляра... Выступяць таксама Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча пад кіраўніцтвам Міхася Д р ы н е ў с к а г а , ансамбль "Камерата", салісты Віктар Стральчэня, Міхаіл Жылюк, Ірына Радчанка, Анатоль Кашапараў, на фартэпіяна саліруе мастацкі кіраўнік філармоніі Юрый Гільдзюк, сыграюць віяланчэліст Алег Алоўнікаў і баяніст Павел Неўмяржыцкі. З Масквы чакаецца прыезд кінарэжысёра Вячаслава Нікіфарава. У фінале вечара выступіць Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.