Першы візіт — у Нацыянальную

№ 24 (892) 13.06.2009 - 19.06.2009 г

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка на гэтым тыдні знаёміўся з дзейнасцю ўстаноў галіны, аб’ектамі, на якіх вядуцца рэстаўрацыя і рэканструкцыя, сустрэўся з дзеячамі мастацтва.

/i/content/pi/cult/212/2541/2-1.jpg

 Першы свой візіт Павел Латушка зрабіў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Дырэктар вядучай кніжнай скарбніцы краіны Раман Матульскі азнаёміў міністра культуры з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Цягам тыдня Павел Латушка наведаў таксама Нясвіжскі палац Радзівілаў і Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм": на гэтых аб'ектах вядуцца работы па рэканструкцыі і рэстаўрацыі. Адбылася сустрэча міністра культуры з народным мастаком СССР і Беларусі, Героем Беларусі Міхаілам Савіцкім у ягонай майстэрні. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы Павел Латушка пабываў на прэм'еры спектакля "Хам" паводле Э.Ажэшка.

На здымку (злева направа):

міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушку і намесніка міністра культуры Віктара Кураша з Нацыянальнай бібліятэкай знаёміць яе дырэктар Раман Матульскі.