Гульні інтанацый

№ 15 (781) 14.04.2007 - 20.04.2007 г

Сцэна Тэатра-студыі імя Е.Міровіча пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў звыкла лічыцца стартавай пляцоўкай, дзе юныя таленты ажыццяўляюць свае самыя неверагодныя пачынанні. Аднак, на гэты раз не студэнты, а ўжо даволі вядомыя сталічныя акцёры рызыкнулі на сваеасаблівы эксперымент, аснову якога склала праца з сучаснай французскай драматургіяй.

 /i/content/pi/cult/111/254/Gulni-intanacyi.jpg
З драматургіяй Язміны Рэза беларуская публіка знаёма хіба што толькі па яе знакавай песе Арту пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Доўгі перыяд драматурга лічылі аўтарам адной песы, таму зяўленне новага твораТры версіі жыццяз годнасцю пацвердзіла, што яна здольная на прарыў. Песа паспяхова ідзе ў Лондане, Вене, у ПарыжскімАнтуан-тэатры”, дзе, дарэчы, сама Ясміна іграе адну з галоўных роляў. У рэшце рэшт і беларускі глядач атрымаў магчымасць даведацца, чым жа так захапляюцца еўрапейскія аматары тэатра.
Перад намі разгортваюцца тры імклівыя дзеянні, тры варыянты адной сітуацыі, дзе любоўная і службовая інтрыга незнарок ператвараецца ў глыбокае пранікненне ў сутнасць сусвету. І гэта пры тым, што сюжэтная канва спектакля даволі простая: свецкі візіт сямейнай пары да сваіх знаёмых на дзень раней запланаванага прымушае гаспадароў у паскораным тэмпевыкручваццаз няёмкай сітуацыі.
Дыскусійныя размовы паступова ператвараюцца ў вечар адкрыццяў і перагляду жыццёвых прыярытэтаў. Здаецца, сюжэт тыповы для камедыі абставін, але не ўсё так проста. Дыялогі герояў сатканы з гумара, які надзвычайным чынам напоўнены лірычным і філасофскім падтэкстамі. Прынамсі, гэта ўжо стылёвая адметнасць сусветна знакамітай аўтаркі: дыталёва распрацаваныя рэплікі, знешне простыя, але напоўненыя глыбокім унутраным сэнсам, што зяўляецца рэдкасцю для такога жанру, як камедыя. Улічваючы факт татальнайакупацыітэатральнай прасторы Беларусі камедыямі нізкапробнай вартасці, становіцца зразумелым абранне менавіта гэтай песы.

Рэжысёр спектакля Аляксандр Гарцуеў адразу акрэсліў жанр спектакля яккамедыя мультыфазавай структуры міжгалактычнай плазмы”, што ўжо само па сабе інтрыгуе і адначасова насцярожвае. Сапраўды, у спектаклі справы зямныя незнарок кантрастуюць з касмічнай прасторай і бясконцасцю. Спрадвечная чалавечая маражыць сярод зорак, не разменьваючыся на зямныя дробязічырвонай ніткай праходзіць праз увесь спектакль.
З акцёрскага ансамбля цяжка вылучыць кагосьці асабіста, бо ўсе
 /i/content/pi/cult/111/254/Gulni2.jpg

 Соня - Ірына Кабанава

персанажы першапачаткова роўназначныя: дзве тыповыя сямейныя пары, першая з якіхАнры (Алег Сідорчык) і Соня (Ірына Кабанава) — выконвае функцыюняўдачнікаўу параўнанні са знешне больш паспяховымі Юбэрам (Анатоль Голуб) і Інэс (Эмілія Пранскутэ). Але дастаткова дзвюх хвілін, каб зразумець, што не ўсё так адназначна ў гэтым свеце. У кожнага, так бы м о в і ц ь , свае тараканы”, якія беспаваротна праяўляюцца ў самыя непрадказальныя моманты. Дарэчы, Анры ў выкананні Алега Сідорчыка зяўляецца найбольш супярэчлівым персанажам. Няўпэўнены даследчык галактычных чорных дзірак амаль не прыстасаваны да зямнога жыцця, дзе трэба жыць па сваёй асабістай сістэме. Ён жадае многае спасцігнуць пры татальнай адсутнасці жыццёвага імунітэту. Калі першая версія гісторыі-імправізацыі нагадвае песімістычныя замалёўкі нашага жыцця, то астатнія дзве выглядаюць больш жыццесцвярджальна. І вось ужо сённяшнінешчаслівецАнры з палёгкай ператвараецца ва ўпэўненага чалавека, які з зайздросным аптымізмам канстатуе пра свой стан душы, тым самым сцвярджаючы, як важна з гумарам глядзець на ўсе выпрабаванні лёсу і свае заганы.
Гратэскнасць створаных вобразаў праяўляецца і праз знешнія прыкметы, і праз пластыку, і праз словы. Тым не менш, менавіта словаасноўная дамінанта спектакля. Прапанаваныя версіі аднаго і таго ж вечара будуюцца выключна на гульні інтанацый. “Тры версіі жыцця” — гэта той літаратурны матэрыял, дзе сцэнічныя асацыяцыі і метафары нараджаюцца ад тэксту. Але менавіта тут схаваны найбольш хісткі момант спектакля. У памкненні за яркасцю сваіх персанажаў акцёры нярэдка скатваюццада банальнага крыку, які раз-пораз раздражняе і адцягвае ўвагу ад сюжэтных калізій. Натуральна, у такія моманты тонкая інтанацыйная гульня разбураецца і прымушае гледачоў самастойна дадумваць лагічны ланцуг магчымых падзей.
Па-рознаму можна ставіцца да спектакляў такога кшталту. Але варта згадзіцца: абраная драматургія пэўная перамога над іншымі камедыямі, што існуюць сёння на беларускай сцэне. Менавіта нехарактэрная для такога жанру філасафічнасць драматургічнай першаасновы здолела надзяліць пастаноўку адчуваннем часовасці і нявечнасці ўсяго, што навокал нас, крохкасці і чалавечай адзіноты, якія праглядаюцца праз надзвычайную іранічнасць, створаную агульнымі намаганнямі акцёраў і рэжысёра. 

Любоў ДЗЁМКІНА
Фота Аляксандра ВАФІКА