Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Брама ў Ружаны і... Кападонію
Не выпадкова канцэпцыя гэтай незвычайнай выстаўкі ўзнікла ў мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Альшэўскага менавіта ў Год роднай зямлі і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Назва яе — “Легенды нашай цывілізацыі”. Справядліва палічыў творца, што духоўная культура Беларусі ў кантэксце сусветнай культуры мае сваё, асаблівае, нацыянальнае прызначэнне.
АЗЁРНЫ КРАЙ — КАЛЫСКА БЕЛАРУСІ НАШАЙ
ТВОРЧАЯ СПРАВАЗДАЧА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ, прысвечаная 65-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Спакушэнне далікатнасцю
Нікога не здзівіш тым, што вакалісты, заканчваючы Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, атрымліваюць у якасці іспыта вядучыя партыі ў оперных спектаклях: на тое яна і оперная студыя. Сёлета ўвага пастаноўшчыкаў спынілася на “Дон Жуане” В.-А. Моцарта — нішто сабе рэпертуарчык! Бо гэты твор (чаго каштуюць у ім хаця б найскладаныя ансамблі) нават ад загартаваных прафесіяналаў патрабуе не абы-якіх намаганняў, а тут — студэнты розных курсаў.
ЗВОДНЫ ПЛАН (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг.
Згодна з даручэннем Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягвае працу па стварэнні Зводнага плана ўстаноўкі манументальных збудаванняў. Мэта гэтых захадаў — сістэматызаваць дзейнасць па ўвекавечванні ў бронзе і камені асоб і падзей нашай мінуўшчыны. Работа гэтая плённа вядзецца сёння ў шматлікіх кутках краіны. Важнасць фарміравання Зводнага плана ў тым, каб зрабіць яго тэмай шырокага грамадскага абмеркавання.
Ухвалена Глебавым
Шаноўныя культасветработнікі! Каб вы паспелі падрыхтаваць да пастаноўкі ў сваіх калектывах п’есу “Маленькі Ясь і Папараць-кветка, або Прыгоды ў ноч на Івана Купалу”, мы вырашылі прапанаваць вам яшчэ адзін “Куфаррадцу” запар. Па традыцыі, старонкі ягоныя паспрыяюць і пашырэнню рэпертуару вакалістаў ва ўстановах культуры нашай краіны. І адкрывае гэты выпуск песня Дзмітрыя Даўгалёва на верш Васіля Віткі “Беларусь”, прасякнутая высокай любоўю да роднай краіны, нашай Беларусі. Чарговы, ужо 30-ы па ліку, “Куфар” будзе карысным асабліва цяпер — у час летніх канікул школьнікаў. Да новых сустрэч!
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»