Які ж клімат Космасу?

№ 22 (890) 30.05.2009 - 05.06.2009 г

28 мая ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка творчага аб’яднання “Арцель” — “Мы!”, у якой узялі ўдзел вядомыя мастакі Р.Несцераў, У.Ганчарук, В.Губараў, В.Касцючэнка, Р.Іваноў, М.Басаў, А.Шлегель, С.Пісарэнка, С.Рымашэўскі, А.Забаўчык, С.Малішэўскі.

 /i/content/pi/cult/210/2512/11-5.jpg
А.Шлегель. "Вясельны букет". 

 Выстаўка прысвячаецца Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. Вось што з гэтай нагоды кажа Рыгор Несцераў: "Навошта яно патрэбна, гэтае асяроддзе? Магчыма, прасцей абысціся без яго, займацца выключна сабой і сваімі справамі? Не атрымаецца! Бо мы без яго не можам пражыць і секунды...

Навакольнае асяроддзе - гэта паветра, вада, зямля, жывёльны і раслінны свет, Космас, нарэшце! У тым ліку, і мы самі з'яўляемся асяроддзем для іншых людзей і ствараем умовы нармальнага жыцця ці яго немагчымасці. Наша душа зліваецца з душамі іншых людзей і стварае агульны духоўны клімат, які вызначае ўсё далейшае жыццё чалавецтва. Гэты клімат, які складваецца стыхійна, не менш важны, чым глабальнае пацяпленне ці пахаладанне.

Чалавецтва даўно перасягнула тую мяжу, пасля якой эгаістычныя паводзіны як асобных людзей, так і калектываў становяцца пагражальнымі. Усё гэта адбываецца на фоне галоўнай бяды - збяднення, ачарсцвення і агрубення нашай душы, страты перспектывы. Мы забыліся, што з'яўляемся дзецьмі чалавецтва і Космасу, што ўсе мы - браты і сёстры, і народжаны для вялікай мэты... Справіцца з праблемамі сёння нам дапамогуць Вера, Любоў, Праўда і Прыгажосць..."

 Ул. інф.