Марына плюс Ірына

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

Дзе Марына, а дзе Ірына, дакладна ведае толькі маці. Справа ў тым, што дзесяцікласніцы Нараўлянскай гімназіі — блізняткі. І гэта далёка не апошняя адметнасць дзяўчат. Дырэктар РДК Марына Альховік, згадваючы клубны актыў, ніколі не забывае пра сясцёр Вінакуравых.

 
/i/content/pi/cult/209/2487/12-6.jpg

 Па-першае, Марына і Ірына - удзельніцы дзіцячай тэатральнай студыі пры Раённым доме культуры. Па-другое, старшакласніцы чатыры гады запар займаюцца ў гуртку эстраднай песні, які ўзначальвае мастацкі кіраўнік РДК Юрый Рослік. Выконваюць сёстры і джаз, і эстрадныя творы, спяваюць і народныя песні. Робяцьгэта не па-дзіцячы віртуозна. Начальнік аддзела культуры Нараўлянскага райвыканкама Віктар Захаранка перакананы: дзяўчаты пасля школы будуць паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.

Андрэй СТАРЖЫНСКІ

Фота аўтара