Блінец ад Паліны Сцяпанаўны

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

Пятнаццаць гадоў пры Багушэўскім РДК (Сенненскі раён) актыўна дзейнічае ансамбль фальклорнай песні “Медуніца”, якім кіруе пенсіянерка Паліна Сцяпанаўна Пядачкіна... Медуніца, дарэчы, — травяністая расліна з ружовымі духмянымі кветкамі, ад якіх — і палявая прыгажосць, і пахучая мядовая карысць. Вось і песні ў “Медуніцы” гэткія ж: і прыгожыя, і карысныя для ўсіх.

/i/content/pi/cult/209/2483/12-2.jpg

 Так мама спявала 

У рэпертуары ансамбля - мясцовыя песні. Амаль сотню з іх спявала калісьці мама Пядачкінай - Вольга Міхайлаўна. Гэты "залаты спеўны фонд" перайшоў у спадчыну дачцэ, а значыць - "Медуніцы". Паліна Сцяпанаўна пераканала: народная песня вабіць на генетычным узроўні - згадваецца дзяцінства, вясковае вакацыйнае разняволенне пасля школьнага гарадскога тлуму, пах палявой медуніцы... "Зязюльказязюлька, як жывеш, матулька?.."

Нібы пчолы на мёд

У калектыве - пяць чалавек. Кожная з пенсіянерак цікавая пасвойму. Раіса Міхайлаўна Аляксандрава выгадавала 10 дзяцей, у кожнага цяпер - вышэйшая адукацыя, свая сям'я... Раіса Навумаўна Казлова так выконвае багушэўскую кадрылю, што вачам сваім не верыш! Валянціна Мікітаўна Андронава, нягледзячы на 82 гады, - нястомная салістка "Медуніцы". А Ніна Іванаўна Казімірава, усё жыццё адпрацаваўшы паштальёнкай, захавала шчырасць душы і ўнутраную дысцыпліну, якую ўкараніла і ў "Медуніцы"... Але ўсіх аб'ядноўвае матчына дабрыня. Таму і не дзіва, што вакол кабет ды народнай песні згуртаваліся дзяўчаткі-школьніцы. Зляцеліся, нібы пчолы на мёд. Так з'явіўся ў "Медуніцы" маладзёжны працяг.

 /i/content/pi/cult/209/2483/12-4.jpg

 Пачастунак слухачу

Кожная з "Медуніц", натуральна, - і гаспадыня спрактыкаваная, майстрыха ў гатаванні беларускіх страў. І стравы гэтыя час ад часу прэзентуюцца ўдзячным слухачам. Калі, да прыкладу, згадваюцца ў песні блінцы, дык пасля яе выканання частуюць кабеты тымі блінцамі ўвесь люд. Вось такі канцэртны "інтэрактыў". А бліны, насамрэч, выключна смачныя!

 Я.Р.

Фота аўтара

На здымках: "Медуніца" Багушэўскага РДК у поўным складзе; кіраўнік "Медуніцы" Паліна Сцяпанаўна Пядачкіна.