|
Так мама спявала
У рэпертуары ансамбля - мясцовыя песні. Амаль сотню з іх спявала калісьці мама Пядачкінай - Вольга Міхайлаўна. Гэты "залаты спеўны фонд" перайшоў у спадчыну дачцэ, а значыць - "Медуніцы". Паліна Сцяпанаўна пераканала: народная песня вабіць на генетычным узроўні - згадваецца дзяцінства, вясковае вакацыйнае разняволенне пасля школьнага гарадскога тлуму, пах палявой медуніцы... "Зязюльказязюлька, як жывеш, матулька?.."
Нібы пчолы на мёд
У калектыве - пяць чалавек. Кожная з пенсіянерак цікавая пасвойму. Раіса Міхайлаўна Аляксандрава выгадавала 10 дзяцей, у кожнага цяпер - вышэйшая адукацыя, свая сям'я... Раіса Навумаўна Казлова так выконвае багушэўскую кадрылю, што вачам сваім не верыш! Валянціна Мікітаўна Андронава, нягледзячы на 82 гады, - нястомная салістка "Медуніцы". А Ніна Іванаўна Казімірава, усё жыццё адпрацаваўшы паштальёнкай, захавала шчырасць душы і ўнутраную дысцыпліну, якую ўкараніла і ў "Медуніцы"... Але ўсіх аб'ядноўвае матчына дабрыня. Таму і не дзіва, што вакол кабет ды народнай песні згуртаваліся дзяўчаткі-школьніцы. Зляцеліся, нібы пчолы на мёд. Так з'явіўся ў "Медуніцы" маладзёжны працяг.
Пачастунак слухачу
Кожная з "Медуніц", натуральна, - і гаспадыня спрактыкаваная, майстрыха ў гатаванні беларускіх страў. І стравы гэтыя час ад часу прэзентуюцца ўдзячным слухачам. Калі, да прыкладу, згадваюцца ў песні блінцы, дык пасля яе выканання частуюць кабеты тымі блінцамі ўвесь люд. Вось такі канцэртны "інтэрактыў". А бліны, насамрэч, выключна смачныя!
Я.Р.
Фота аўтара
На здымках: "Медуніца" Багушэўскага РДК у поўным складзе; кіраўнік "Медуніцы" Паліна Сцяпанаўна Пядачкіна.