Ва ўрачыстай абстаноўцы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба перадаў у дар НББ збор твораў "Edicion Critica" ("Крытычнае Выданне") нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці.
Сабраныя ў гэтым выданні арыгіналы рукапісаў, якія былі супастаўлены з першымі публікацыямі экспертамі, што ведаюць не толькі працы, але і почырк Марці.
Збор твораў Хасэ Марці ўключае як рукапісы, так і друкаваны матэрыял: хронікі, журналісцкую карэспандэнцыю, артыкулы, звароты, кароткую бібліяграфічную характарыстыку, паэмы, навелы, тэатральныя творы, лісты, публічныя прамовы, пісьмовыя паведамленні, маніфесты, прысвячэнні, чарнавікі, сшыткі для нататак, фрагменты сачыненняў, анатацыі, пераклады і малюнкі.
Н.К.