Якога колеру каралі вясны?

№ 20 (888) 16.05.2009 - 22.05.2009 г

Творчасць жывапісца і педагога Пятра Паршына, юбілейная выстаўка якога працавала ў Палацы мастацтва, неяк незаслужана абыходзіла ўвагай мастацкая крытыка. Можа, таму, што гэты духоўна чысты, сумленны, незаангажыраваны мастак ніколі не імкнуўся да штучнага пафасу.

 /i/content/pi/cult/208/2448/Jakoga-koleru.jpg

П.Паршын. “Маўклівая размова з вечнасцю”.

На яго палотнах не сустрэнеш цьмяныя, цяжкія, драматычныя сцэныі таму ёсць сваё тлумачэнне: дзяцінства будучага мастака прайшло пад знакам ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны і цяжкасцей пасляваеннага адраджэння. А мастацтва, на думку Пятра Канстанцінавіча, павінна перш за ўсё выхоўваць у чалавеку пачуццё прыгожага, быць бескарыслівым, высокім ідэалам учынкаў творцы, служыць дабру і справядлівасці, адвечнай гармоніі свету.
Мастак з поспехам працуе ў розных жывапісных жанрах, аднак апошнім часам галоўную ўвагу яго плённых творчых пошукаў займаюць кампазіцыйны партрэт сучаснікаў (больш дакладнасучасніц-прыгажунь) і, асабліва, лірычны пейзаж.
Хвалююць, зачароўваюць, надоўга запамінаюцца такія мажорна-музычныя, аптымістычныя і сонечныя яго карціны, якДухмянае лета”, “Ружовы дзень”, “Залаты кастрычнік”, “Блакітныя каралі вясны”. А эпічнаяМаўклівая размова з вечнасцю” (“На возеры Нарач”) — сапраўдны шэдэўр мастака: арыгінальны, філасофскі, у нечымрэрыхаўскіпогляд на рэчы ў сучасным беларускім пейзажным мастацтве!
Падкрэслю, што з 1990-х гадоў творы П.Паршына годна прадстаўлялі Беларусь за мяжой на разнапланавых групавых мастацкіх выстаўках ад Саюза мастакоў: у Францыі, Германіі, Швецыі, Польшчы, Літве. Поспехам яны карыстаюцца і цяпер сярод аматараў і прафесіяналаў на Радзіме

Аляксандр РУНЕЦ