Да сустрэчы на Другім!

№ 20 (888) 16.05.2009 - 22.05.2009 г

Сёння ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця Першага Фестывалю культур народаў ЕўрАзЭС. А 14 мая там жа адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага форуму, што з’яднаў у беларускай сталіцы творцаў з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і, вядома ж, з нашай краіны.

 /i/content/pi/cult/208/2438/Evrazes.jpg

Нагадаем, пачатак новаму фестывалю быў дадзены ў чэрвені 2006 года на XVI пасяджэнні міждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭС па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У адпаведнасці з дадзеным рашэннем Урадам нашай краіны сумесна з урадамі дзяржаўчленаў ЕўрАзЭС быў распрацаваны комплекс арганізацыйна-фінансавых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да фестывалю. Галоўнай яго мэтай зяўляецца пашырэнне культурных сувязей і ўмацаванне сяброўства паміж народамі.
Адкрылі Першы Фестываль культур народаў ЕўрАзЭС міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук і намеснік Генеральнага сакратара Еўразійскай эканамічнай супольнасці Яўген Варсін.
У сваім выступленні У.Матвейчук звярнуўся з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў фестывалю і гасцей Палаца Рэспублікі. Ён адзначыў, што свята праходзіць у год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Мы хацелі б, каб артысты з краін-членаў ЕўрАзЭс наведалі нашы музеі, паглядзелі нашу сталіцу, убачылі нашы дасягненні ў галіне, пабывалі ў новай Нацыянальнай бібліятэцы, пазнаёміліся з калекцыяй твораў Нацыянальнага мастацкага музея, працай іншых устаноў культуры і мастацтва. Мы жадаем таксама, каб удзельнікі фестывалю годна прадставілі сваю творчасць на сцэне Палаца Рэспублікі і ў рэгіёнах, дзе пабываюць”.
Яўген Варсін зачытаў Прывітанне Генеральнага сакратара ЕўрАзЭС Таіра Мансурава, дзе, у прыватнасці, адзначана: “Першы фестываль заўсёды самы цяжкі, напэўна, самы запамінальны. Ён сабраў яркіх прадстаўнікоў свету мастацтва. Высокі прафесійны ўзровень удзельнікаў, творчы і жыццесцвярджальны дух, разнастайнасць жанраў несумненна прынясуць яму міжнароднае прызнанне. Краіны супольніцтва надаюць прыярытэтнае значэнне паглыбленню супрацоўніцтва ў сацыяльна-гуманітарнай сферы, у галіне культуры і мастацтва. Мы ўпэўнены, што беражлівае стаўленне да сваіх гістарычных каранёў, захаванне і развіццё лепшых традыцый і ўзораў нацыянальнай культуры садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці інтэграцыйных працэсаў”.
На канцэрце ў гонар адкрыцця фестывалю выступіў аркестрНямігапад кіраўніцтвам заслужанага артыста краіны Аляксандра Фёдарава. Потым сваё мастацтва прадэманстраваліХарошкі”, якія выканалі з запалам знакамітую “Лявоніху”. Затым на сцэне прагучаў беларускі фальклор у выкананні ансамбля “Грамніцы”.
Беларусы пазнаёміліся з творчасцю расійскіх калектываў: народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Рэчанька” Фенінскага сельскага дома культуры, шоу-балета “Залатыя купалы”, арт-гурта “Смаленскія мужыкі”, фольк-калектыву “Крывічаты”. Кыргызстан прадставілі народны ўзорны харэаграфічны ансамбль “Шаттык”, выканаўцы дзіцячай музычнай школы Нацыянальнага цэнтра дзяцей і юнацтва “Сейтэк”. Сваё майстэрства прадэманстравалі казахскія артысты-удзельнікі Дзён культуры гэтай краіны ў нашай рэспубліцы.
15 мая адбыўся візіт творчай дэлегацыі Расійскай Федэрацыі ў Магілёўскую вобласць, дэлегацыі Рэспублікі Казахстан — у Гродзенскую, кыргызскія ж удзельнікі фестывалю пабывалі на Віцебшчыне. Артысты з дзяржаў-членаў ЕўрАзЭС прадставілі як традыцыйныя формы нацыянальных мастацкіх культур, так і дасягненні ў розных відах сучаснага мастацтва.
Беларусь, у сваю чаргу, знаёміць гасцей з дасягненнямі нашай краіны, сваімі багатымі і старажытнымі гісторыяй і культурай. Для ўдзельнікаў фестывалю адкрыліся дзверы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны.

Н.К.