“Беларусь заўсёды адкрыта для людзей добрай волі”
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прывітанне ўдзельнікам Фестывалю культур народаў Еўразіі.
“Гэтая унікальная творчая акцыя прызначана раскрыць вялікі патэнцыял нацыянальных культур дружалюбных дзяржаў, прадэманстраваць сапраўднае сузор’е талентаў і стаць своеасаблівым аглядам ходу рэалізацыі сумесных мастацкіх праектаў”, — гаворыцца ў Прывітанні.Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што гэтае свята праходзіць у знамянальны год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Важнай асаблівасцю фестывалю стануць выступленні жаданых гасцей не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах рэспублікі. “Гэта яшчэ раз пацвердзіць, што Беларусь заўсёды адкрыта для людзей добрай волі розных нацыянальнасцей і веравызнання”, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
“Няхай любоў да мастацтва, гордасць за культуру і сваю Айчыну дапамагаюць скараць новыя вяршыні, умацоўваюць духоўныя сувязі, супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне паміж краінамі-членамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці”, — пажадаў Аляксандр Лукашэнка ўдзельнікам фестывалю.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь