Маэстра сімфоній

№ 17 (885) 25.04.2009 - 01.05.2009 г

Сёлета Заслаўе прымала IX Свята камернай музыкі, з нагоды якога Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры падрыхтаваў выстаўку “Па старонках памяці” да 100-годдзя з часу смерці знакамітага ўраджэнца Беларусі Мечыслава Карловіча. Увосень яе мяркуецца прадставіць і на радзіме музыкі — Смаргоншчыне.

 /i/content/pi/cult/205/2393/Maestra.jpg

Наш славуты земляк нарадзіўся 11 снежня 1876 года ў вёсцы Вішнева, што ля Смаргоні, ў сямі вядомага фалькларыста Яна Карловіча.
Пад уражаннем сустрэч і размоў з Францішкам Багушэвічам у М.Карловіча нарадзілася павага да беларускага народа, яго мовы і песень. У юнацтве М.Карловічу пашанцавала на добрых настаўнікаў. Граць на скрыпцы яго навучыў выпускнік Маскоўскай кансерваторыі Станіслаў Барцэвіч. У васемнаццаць гадоў Карловіч ужо лічыўся прызнаным выканаўцам. Двойчыу 1894 і 1895 гадах ён выступаў у Пінску, дзе з поспехам выканаўСкрыпічны канцэртМендэльсона іІспанскія танцыСарасатэ.
У 1897 годзе выйшлі з друку першыя шэсць песень М.Карловіча. У гэтыя ж гады ён напісаў і некалькі інструментальных твораў, але, расчараваўшыся ў магчымасцях дробных жанраў, вырашыў аддацца сімфанізму. У 1902 годзе ў Берліне была выканана сімфоніяАдраджэнне”. Адначасова М.Карловіч займаўся грамадскай дзейнасцю: узначаліў Варшаўскае музычнае таварыства, арганізаваў суполку маладых польскіх кампазітараў, выдаваў лісты Ф.Шапэна. У 1904 годзе кампазітарам была напісана сімфанічная паэмаЗваротныя хвалі”, затым зявілісяТры адвечныя песні”, “Станіслаў і Ганна Асвяцімыі іншыя.
На жаль, не ўсе творы Карловіча дайшлі да свайго слухача, — так, “Літоўская рапсодыя” не была выдадзена і выканана пры жыцці аўтара.М.Карловіч расчараваўся ў музычным асяроддзі, якое далёка не заўсёды разумела яго рэфарматарскія памкненні. Усё часцей кідаў музычныя рукапісы і ішоў у Татры — вучыўся сам і вучыў іншых ездзіць на лыжах. 8 лютага 1909 года, пад час адпачынку ў Закапанэ, М.Карловіч трагічна загінуў. Цяпер ля падножжа Малога Касцельца ў памяць пра кампазітара быў устаноўлены камень, дзе высеклі словы Гарацыя: “І ўвесь я не памру”.

Валянціна ДРОЗД,
загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела
Дзяржаўнага музея
гісторыі тэатральнай
і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь