Адкрый “Вясну”. Маладзечанскую

№ 13 (881) 28.03.2009 - 03.04.2009 г

У творчага аб’яднання прафесійных мастакоў “Маладзечна” стала традыцыяй на пачатку вясны, у сакавіку, ладзіць сумесную мастацкую выстаўку.

 /i/content/pi/cult/201/2313/Maladzechna.jpg

К.Харашэвіч. “Далягляд”

Так і ў гэтым годзе ў Палацы культуры Маладзечна адкрылася выстаўка “Вясна-2009”. Мастакі горада паказваюць свае работы жыхарам рэгіёна. Свае жывапісныя творы прадставілі Кастусь Харашэвіч, Аляксандр Пашкевіч, Уладзімір Тамашэвіч, Васіль Лазоўскі, Сяргей Крук, Рыгор Мяжуеў, Мікола Аўчыннікаў, Іван Смальякоў, Людміла Летунова.
Паралельна ў гарадской бібліятэцы Маладзечна праходзіць персанальная выстаўка Кастуся Харашэвіча. Свой 80-гадовы юбілей мастак адзначае шэрагам экспазіцый. Выставачная ж зала Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага прымае выстаўку акварэлі Рыгора Мяжуева і Міколы Аўчыннікава.
Персанальная выстаўка графіка Анатоля Акуліка дэманструецца ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча. Вясновыя выстаўкі сведчаць аб няспынным творчым пошуку і прафесійным майстэрстве маладзечанскіх мастакоў.

Мікола АЎЧЫННІКАЎ