Сафійскі сабор: старажытны і сучасны

№ 13 (881) 28.03.2009 - 03.04.2009 г

З 29 сакавіка па 23 красавіка ў полацкай Сафіі пройдзе XXII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, у якім прымуць удзел знакамітыя музыканты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі і Японіі.

29 сакавіка фестываль урачыста адкрыецца прадстаўленнем музычнай капэлы “Санорус” — лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў.
На працягу фестывалю запланаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў. 1 красавіка са сцэны Сафійскага сабора прагучыць старадаўняя і сучасная танцавальная музыка розных краін у выкананні французскай мандаліністкі Сабіны Марзе і японскай гітарысткі Ако Іто. 9 красавіка адбудзецца канцэрт Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, якая выканае духоўную і свецкую харавую музыку розных часоў. У межах фестывалю творчы саюз Ксеніі Пагарэлавай і камернага аркестра пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава 12 красавіка прадставіць слухачам новую канцэртную праграму “Майстры старадаўняй музыкі”. 17 красавіка са сцэны Сафійскага сабора прагучыць араторыя ў выкананні Сімфанічнага аркестра і Акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 21 красавіка адбудзецца канцэрт “Юныя таленты”, які будзе прысвечаны 90-годдзю Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. Праз дзень, 23 красавіка, запланавана выступленне мужчынскага вакальнага трыо “Рэлікт”.
Завершыць фестываль 26 красавіка канцэрт старадаўняй і сучаснай арганнай музыкі ў выкананні знакамітага польскага арганіста Дарыуса Гайдукевіча.

Ул.інф.