Хто ж ля самавара?

№ 12 (880) 21.03.2009 - 27.03.2009 г

У вёсцы Свяцілавічы, што на Веткаўшчыне, пры раённым Доме культуры існуе народны клуб народнай песні “Ля самавара”.

 /i/content/pi/cult/200/2296/Samavar.jpg
Удзельніцы клуба народнай песні
“Ля самавара”.

Гэты клуб узначальвае Вера Самусева. Яна — надзвычай творчы чалавек, таму і не дзіўна, што вясковыя спевакі выбралі яе кіраўніком. У дзяцінстве бацька навучыў яе граць на гармоніку, а баян яна асвоіла сама…
Словам, жыццё ў яе, як песня, яркае! Мо таму канцэртныя выступленні свяцілавіцкіх артыстаў карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў Веткаўскага раёна...
Удзельнікі клуба выконваюць старадаўнія мясцовыя калядныя, вясновыя, купальскія песні каляндарна-абрадавага цыкла. Выкарыстоўваюць у канцэртнай праграме інсцэніроўкі, элементы розных звычаяў. Такім чынам старадаўнія вясковыя традыцыі не знікаюць, а жывуць у маладзёжным асяродку. А яшчэ ўдзельнікі аб’яднання ладзяць выстаўкі, ствараюць пакой беларускага народнага быту “Беларуская хатка”, праводзяць вечары, гульнёвыя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, пасядзелкі і конкурсы.
Таму зусім нездарма за ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе сельскай самадзейнасці ў рамках ІІ Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь — мая песня” Свяцілавіцкі клуб узнагароджаны дыпломам ІІ ступені.

Юрась ГАРЧАК