Як паведаміла карэспандэнту “К” дырэктар СДК Зоя Сіраж, сёння тут дзейнічаюць 13 клубных фарміраванняў. Кожнае з іх узаемадзейнічае з самымі рознымі ўзроставымі групамі вяскоўцаў. Пашырыўся спектр платных паслуг: цяпер гэта не толькі тэматычныя дыскатэкі і танцавальныя вечары для падлеткаў, моладзі і людзей сталага веку, але і не менш актыўная канцэртная дзейнасць. Мінулагодні план па аказанні платных паслуг СДК выканаў, зарабіўшы 4,5 мільёна рублёў…
Адзін з клубных калектываў — сямейны квартэт “Сяброўкі”. На Рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці!”, што праходзіў у Слоніме, майстэрства “Сябровак” адзначана унікальным прызам — саламянай скрыпкай работы мясцовых народных творцаў. Дарэчы, Зоя Сіраж — адна з салістак квартэта. Як і Тамара Аляксанава, што з’яўляецца актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці: напрыклад, апрача самарэалізацыі ў “Сяброўках” больш за 15 гадоў спявае і ў вакальным ансамблі “Азярынка”.
Старшыня мясцовага сельсавета Анатоль Рудзінскі і дырэктар эксперыментальнай базы “Глуск” Леанід Грамыка — не толькі аматары спеваў, але і найпершыя спонсары СДК у Калацічах. Гэта і пры іх матэрыяльнай падтрымцы развіваецца ў вёсцы канцэртная дзейнасць.
Яўген РАГІН
Фота аўтара
На здымку: дырэктар СДК аграгарадка “Калацічы”
Зоя Сіраж з саламянай скрыпкай-прызам.