ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні адкрытага рэспубліканскага конкурсу на стварэнне канцэпцый, рэжысёрскіх эксплікацый ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

№ 11 (879) 14.03.2009 - 20.03.2009 г


Глава 1
Агульныя палажэнні

1. Адкрыты рэспубліканскі конкурс на стварэнне канцэпцый, рэжысёрскіх эксплікацый ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (далей — конкурс) праводзіцца з мэтай:

удасканальвання і развіцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (далей — фестываль);
стварэння новых арыгінальных канцэпцый фестывалю, канцэпцый і рэжысёрскіх эксплікацый правядзення яго асобных мерапрыемстваў;
выяўлення і ўвасаблення новых рэжысёрска-пастановачных рашэнняў асноўных мерапрыемстваў фестывалю.

2. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

агульная канцэпцыя і праграма фестывалю;
рэжысёрская эксплікацыя канцэрта адкрыцця фестывалю;
рэжысёрская эксплікацыя канцэрта Дня Беларусі;канцэпцыя і рэжысёрская эксплікацыя Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” (далей — конкурс выканаўцаў эстраднай песні);
канцэпцыя і рэжысёрская эксплікацыя Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” (далей — дзіцячы музычны конкурс).

3. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 1 красавіка па 15 жніўня 2009 г.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсу праходзіць па 25 верасня 2009 г.

5. Удзельнікі конкурсу могуць удзельнічаць як у стварэнні агульнай канцэпцыі і праграмы фестывалю, так і ў стварэнні рэжысёрскіх эксплікацый канцэрта адкрыцця фестывалю, канцэрта Дня Беларусі, а таксама канцэпцый і рэжысёрскіх эксплікацый правядзення конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца па кожнай намінацыі асобна.

6. Палажэнне аб конкурсе друкуецца ў газетах “Советская Белоруссия” і “Культура”, размяшчаецца на афіцыйных сайтах фестывалю, Міністэрства культуры і Белтэлерадыёкампаніі, а таксама даводзіцца Міністэрствам культуры да Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры і турызму Украіны і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Інфармацыя аб умовах і тэрмінах правядзення конкурсу і прадстаўлення матэрыялаў трансліруецца ў рэкламных блоках каналаў Белтэлерадыёкампаніі. Інфармацыя аб выніках конкурсу размяшчаецца ў газетах “Советская Белоруссия”, “Культура”, на сайтах фестывалю, Міністэрства культуры і Белтэлерадыёкампаніі.

Глава 2
Умовы стварэння канцэпцый, рэжысёрскіх эксплікацый ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

7. Умовы стварэння агульнай канцэпцыі і праграмы фестывалю:

фестываль — міжнародны творчы форум, які дэманструе унікальнасць, багацце і разнастайнасць культур народаў Беларусі, Расіі, Украіны і іншых славянскіх народаў у кантэксце еўрапейскай і сусветнай культуры, адкрыты для ўдзелу ўсіх краін і ўсіх людзей добрай волі;
фестываль праводзіцца не больш за 8 дзён;
асноўнымі мерапрыемствамі фестывалю з’яўляюцца гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, конкурс выканаўцаў эстраднай песні, дзіцячы музычны конкурс, гала-канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны;
асноўная ідэя фестывалю — “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”;
у перыяд фестывалю актыўна функцыянуюць установы культуры, адкрытыя пляцоўкі, якія прадстаўляюць разнастайныя накірункі мастацтва — тэатральнае, выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное, фальклорнае і г.д.

Агульная канцэпцыя фестывалю ўлічвае прадстаўленне асноўных мерапрыемстваў як буйнога тэлевізійнага праекта, які ажыццяўляецца Белтэлерадыёкампаніяй, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установай “Цэнтр культуры “Віцебск” сумесна з Міністэрствамі культуры Расійскай Федэрацыі і Украіны, Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, расійскім і еўрапейскімі тэлеканаламі.

Для пераможцаў конкурсу на стварэнне агульнай канцэпцыі і праграмы фестывалю ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі ў памеры 8 млн.рублёў — за 1 месца, 5 млн.рублёў — за 2 месца, 3 млн.рублёў — за 3 месца.

8. Умовы стварэння рэжысёрскай эксплікацыі канцэрта адкрыцця фестывалю:

у змястоўным плане канцэрт адкрыцця фестывалю павінен адпавядаць умовам, выкладзеным у абзацах другім і пятым часткі першай пункта 7 дадзенага Палажэння;у канцэрце адкрыцця фестывалю павінны быць выкарыстаны разнастайныя спецэффекты з прыцягненнем самых сучасных тэхналогій;
працягласць канцэрта адкрыцця фестывалю не павінна перавышаць 2,5 гадзіны з улікам урачыстай цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджвання спецыяльнай узнагародай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”, працягласць якой да 15 хвілін;
пачатак канцэрта адкрыцця фестывалю — 21.00;
рэжысёрская эксплікацыя канцэрта адкрыцця фестывалю павінна ўлічваць тэхнічныя магчымасці Летняга амфітэатра.
Да рэжысёрскай эксплікацыі канцэрта адкрыцця фестывалю прыкладаюцца прапановы па афармленні сцэны Летняга амфітэатра, якія ўлічваюць, што дадзены фестываль праводзіцца як тэлевізійны праект.
Для пераможцаў конкурсу на стварэнне рэжысёрскай эксплікацыі канцэрта адкрыцця фестывалю ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі: у памеры 8 млн.рублёўза 1 месца, 5 млн.рублёўза 2 месца, 3 млн.рублёўза 3 месца.

9. Умовы стварэння рэжысёрскай эксплікацыі канцэрта Дня Беларусі:

у змястоўным плане канцэрт Дня Беларусі павінен адлюстроўваць тэму Радзімы, паказваць пераемнасць розных пакаленняў, адрознівацца нацыянальнай разнастайнасцю беларускай культуры, улічваць яе гістарычнае мінулае і сучаснасць;працягласць канцэрта Дня Беларусі — не больш за 2 гадзіны;
пачатак канцэрта Дня Беларусі — 22.00.

Да рэжысёрскай эксплікацыі канцэрта Дня Беларусі прыкладаюцца прапановы па афармленні сцэны Летняга амфітэатра, якія ўлічваюць, што дадзены фестываль праводзіцца як тэлевізійны праект.

Для пераможцаў конкурсу на стварэнне рэжысёрскай эксплікацыі канцэрта Дня Беларусі ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі ў памеры 5 млн.рублёў — за 1 месца, 3 млн.рублёў — за 2 месца, 2 млн.рублёў — за 3 месца.

10. Умовы стварэння канцэпцыі і рэжысёрскай эксплікацыі правядзення конкурсу выканаўцаў эстраднай песні:

конкурс выканаўцаў эстраднай песні праводзіцца не меней чым у два этапы;
у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні ўдзельнічаюць не больш за 15 канкурсантаў ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў;
конкурс выканаўцаў эстраднай песні павінен мець форму яскравага і відовішчнага мерапрыемства з цырымоніямі адкрыцця, узнагароджвання і інш., праводзіцца на розных пляцоўках, як у Культурна-дзелавым цэнтры “Віцебск”, так і на сцэне Летняга амфітэатра;
конкурс выканаўцаў эстраднай песні ўяўляе сабой тэлевізійны праект.

Да канцэпцыі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прыкладаюцца рэжысёрскія эксплікацыі і сцэнарныя планы.

Для пераможцаў конкурсу на стварэнне канцэпцыі і рэжысёрскай эксплікацыі правядзення конкурсу выканаўцаў эстраднай песні ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі ў памеры 3 млн.рублёў — за 1 месца, 2 млн.рублёў — за 2 месца, 1 млн.рублёў — за 3 месца.

11. Умовы стварэння канцэпцыі і рэжысёрскіх эксплікацый правядзення дзіцячага музычнага конкурсу:

дзіцячы музычны конкурс праводзіцца не меней чым у два этапы;
у дзіцячым музычным конкурсе ўдзельнічаюць не болей за 25 канкурсантаў ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў;
дзіцячы музычны конкурс павінен мець форму яскравага і відовішчнага мерапрыемства з цырымоніямі адкрыцця, узнагароджвання і інш., праводзіцца ў Культурна-дзелавым цэнтры “Віцебск”;
дзіцячы музычны конкурс уяўляе сабой тэлевізійны праект.

Да канцэпцыі дзіцячага музычнага конкурсу прыкладаюцца рэжысёрскія эксплікацыі і сцэнарныя планы.

Для пераможцаў конкурсу на стварэнне канцэпцыі і рэжысёрскай эксплікацыі правядзення дзіцячага музычнага конкурсу ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі ў памеры 3 млн.рублёў — за 1 месца, 2 млн.рублёў — за 2 месца, 1 млн.рублёў — за 3 месца.

Глава 3
Парадак прадстаўлення матэрыялаў

12. Для ўдзелу ў конкурсе яго ўдзельнікі накіроўваюць у Міністэрства культуры на адрас: 220004, г.Мінск, праспект Пераможцаў, 11, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, з пазнакай “На конкурс “Славянскі базар” наступныя матэрыялы, якія запячатваюцца ў асобны канверт:

тэксты канцэпцый і рэжысёрскія эксплікацыі на рускай мове ў двух друкаваных экземплярах і электронную версію;
кароткія звесткі пра сябе: год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты;спіс буйных культурных мерапрыемстваў, праведзеных удзельнікам конкурсу ў якасці рэжысёра;
абавязацельства, падпісанае аўтарам асабіста, па форме згодна з дадаткам.

13. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца.

14. Матэрыялы, пералічаныя ў пункце 12 дадзенага Палажэння і прадстаўленыя не ў поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.

15. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 15 жніўня2009 г. уключна. Работы, прадстаўленыя на конкурс пазней пазначанага тэрміну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Глава 4
Парадак работы журы

16. Пераможцаў конкурсу вызначае журы конкурсу (далей — журы).

17. Склад журы зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

18. Работа журы арганізуецца ў форме пасяджэння.

Пасяджэнне журы лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не меней за 2/3 яго спісачнага складу.

Члены журы прысутнічаюць на пасяджэнні без права замены.

Рашэнне журы прымаецца адкрытым галасаваннем і лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову членаў журы, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пры роўным размеркаванні галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшынствуючы на пасяджэнні журы.

19. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца старшынствуючым на пасяджэнні журы і яго сакратаром.

Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і абскарджванню не падлягае.

20. Па выніках конкурсу журы, пры неабходнасці, зыходзячы з творчага ўзроўню прадстаўленых на конкурс работ, можа перагледзець колькасць і памеры прэмій.

Глава 5
Фінансаванне конкурсу

21. Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

22. Для фінансавання конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

23. Камандзіровачныя, паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за кошт удзельнікаў конкурсу.

Глава 6
Заключныя палажэнні

24. У выпадку, калі пасля падвядзення вынікаў конкурсу будзе ўстаноўлена, што асобай, якая прызнана пераможцам конкурсу, пры прадстаўленні матэрыялаў, пазначаных у пункце 12 главы 3 дадзенага Палажэння, былі ўказаны недакладныя звесткі, рашэнне журы аб прызнанні дадзенай асобы пераможцам анулюецца.

25. Удзельнікі конкурсу могуць свабодна выкарыстоўваць канцэптуальныя ідэі, формы правядзення ўсіх міжнародных фестываляў мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Пры гэтым прадстаўленыя на конкурс матэрыялы не з’яўляюцца аб’ектам аўтарскага права, пра што аўтар павінен заявіць у пісьмовым абавязацельстве.

26. Пераможцы конкурсу атрымліваюць права на ажыццяўленне сваіх праектаў у складзе рэжысёрска-пастановачнай групы фестывалю.

27. Пры падрыхтоўцы фестывалю арганізатары маюць права выкарыстоўваць любыя ідэі і прапановы ўдзельнікаў конкурсу, а таксама прыцягваць іх да працы ў складзе рэжысёрска-пастановачных груп.