Ці магчыма скараціць час атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі да 3-х гадоў і прымаць выпускнікоў ССНУ ва Універсітэт культуры і мастацтваў на трэці курс?

№ 11 (879) 14.03.2009 - 20.03.2009 г


Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы культуры і мастацтваў ужо ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у скарочаныя тэрміны.

Для абітурыентаў, якія паступаюць пасля заканчэння 11 класаў агульнаадукацыйнай школы для навучання па спецыяльнасцях “Народная творчасць”, “Мастацтва эстрады”, “Інструментальнае выкананне” і іншых, тэрмін падрыхтоўкі ўстаноўлены 2 гады і 10 месяцаў.

Скарачаць працягласць навучання да трох гадоў абітурыентам, якія паступаюць пасля заканчэння базавай школы (9 класаў), лічым немэтазгодным, паколькі ім за час навучання неабходна атрымаць не толькі тэарэтычныя веды і замацаваць практычныя навыкі будучай прафесіі, але і засвоіць агульнаадукацыйныя прадметы ў аб’ёме больш за 1500 гадзін.

У сферы вышэйшай адукацыі галіны таксама ўжо існуе практыка падрыхтоўкі спецыялістаў у скарочаныя тэрміны. Гаворка ідзе аб выпускніках спецыяльнай групы Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С.Пушкіна, якія паступаюць у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў для навучання па спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” на трэці курс.

Акрамя гэтага на аснове інтэграваных вучэбных планаў ССНУ — ВНУ ў цяперашні час выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па спецыялізацыях “Мастацтва эстрады (спевы)”, “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”; Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па спецыялізацыях “Народная творчасць (харавая музыка)”, “Народная творчасць (народныя абрады і святы)” прымаюцца на другі курс Універсітэта культуры і мастацтваў.

У цяперашні час прапрацоўваюцца магчымасці скарачэння тэрміну падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для сферы культуры і па некаторых іншых спецыялізацыях.

Мяняюцца ўмовы працы школ мастацтваў, адкрываюцца новыя спецыяльнасці. У сувязі з гэтым ёсць пытанне, ці распрацоўваюцца, ці прымаюцца новыя тыпавыя штаты, якія адказваюць сучасным патрабаванням?

На падставе падпункта 5.81 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычнікаў 2001 г. № 1558 “Пытанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”, Міністэрствам культуры падрыхтаваны праект пастановы “Аб тыпавых штатах і нарматывах колькасці работнікаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры”.

У цяперашні час Міністэрства культуры дапрацоўвае дадзены праект пастановы з улікам прапаноў і заўваг Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Ці не збіраецца Міністэрства культуры вярнуцца да разгляду пытання аб прадстаўленні магчымасці выкладчыкам-сумяшчальнікам выконваць дадатковую работу ў аб’ёме 240 педагагічных гадзін у год?

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2003 г. № 1134, выкладчыкам устаноўлена скарочаная працягласць рабочага часу, не больш за 36 гадзін у тыдзень, і нормы выкладчыцкай работы за стаўку — 18 гадзін у тыдзень (720 гадзін у год). Калі педагагічныя работнікі выконваюць работу за выкладчыка, які часова адсутнічае, аплата іх працы вядзецца ў межах устаноўленай скарочанай працягласці рабочага часу (36 гадзін у тыдзень) па пагадзінных стаўках за фактычна праведзеныя гадзіны.

Аплата за правядзенне навучальных заняткаў, якія выконваюцца па прынцыпах дагавора-падрада ў аб’ёме не больш 240 гадзін у год, ажыццяўляецца па стаўках пагадзіннай аплаты працы ў адпаведнасці з табліцай 4 дадатку 24 да пастановы Міністэрства працы ад 21 студзеня 2000 г. № 6. Пры гэтым звяртаем увагу, што стаўкі пагадзіннай аплаты за вядзенне навучальных заняткаў з навучэнцамі школ мастацтваў указанай табліцай не прадугледжаны.

Калі выкладчыцкая работа выконваецца на прынцыпах дагавора грамадзянска-прававога характару, то яе аб’ём не павінен перавышаць 240 гадзін у навучальным годзе.


На пытанні адказваў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар КУРАШ 

Ці магчыма стварыць у рэспубліцы ўласную базу музычных інструментаў?
На пытанне адказвае намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Уладзімір ПАНЦЯЛЕЙКА:
У Рэспубліцы Беларусь музычныя інструментывырабляюць кампаніяЗондаг.Маладзечна (баяны) і ААТБарысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў” (фартэпіяна, гітары, цымбалы). У цяперашні час Барысаўскае прадпрыемства спынена ў сувязі з правядзеннем рэканструкцыі. Пасля рэканструкцыі прадпрыемства працягне выпуск музычных інструментаў, што вырабляліся і раней.
Арганізацыя вытворчасці іншых музычных інструментаў у цяперашні час не плануецца.
Пастаўку музычных інструментаў, якія не вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе шэраг спецыялізаваных арганізацый, у тым ліку ТДА “Муза Сервіс”, ТАА “Беларускі музычны гандлёвы дом”, ТАА “Белкультпраект”. Акрамя таго, ТДА “Муза Сервіс” мае кваліфікаваных спецыялістаў па рамонце і рэстаўрацыі музычных інструментаў і гатова выканаць любыя заказы ўстаноў культуры.

 Прашу Міністэрства культуры разгледзець пытанне аб прадастаўленні мэтавых накіраванняў абітурыентам з гарадскіх пасёлкаў і раённых цэнтраў з далейшым размеркаваннем іх у сельскую мясцовасць рэгіёна, які накіроўвае.
На пытанне адказвае галоўны спецыяліст упраўлення навучальных устаноў і кадраў Людміла МУХА:

— 8 студзеня 2009 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 8 “Аб зацвярджэнні комплексу мер па замацаванні кваліфікаваных кадраў на сяле” (далей — пастанова).

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узгадніла падрыхтаваны ў адпаведнасці з дадзенай пастановай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змен і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80”.

У праект Указа ўнесены змены і дапаўненні, якія тычацца:

павелічэння па рашэнні дзяржаўнага органа дзяржаўнага кіравання мэтавага прыёму ў падведамасныя ўстановы адукацыі да 30 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму;
пашырэння пераліку асоб, якія маюць права на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі — абітурыенты, якія пражываюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек;
магчымасці фарміравання набору на мэтавую падрыхтоўку пры конкурсе адзін чалавек на месца, калі абітурыент адпавядае ўстаноўленым патрабаванням.