Аб выніках работы ў 2008 годзе прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў галіны па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” і задачах на 2009 год

№ 11 (879) 14.03.2009 - 20.03.2009 г

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Рашэнне калегіі 25.02.2009 № 13

Мерапрыемствы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 “Эканомія і беражлівасцьгалоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавыз тэрмінам выканання ў 2008 годзе ў асноўным рэалізаваны.
Мэтавы паказчык па энергазберажэнні падначаленымі Міністэрству арганізацыямі выкананы і склаў мінус 10,1 працэнта пры заданні мінус 10 працэнтаў. Выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў у цэлым па галіне знізілася ў параўнанні з мінулым годам на 8,5 працэнта. Пры ўкараненні энергазберагальных мерапрыемстваў асвоена больш за 36 мільярдаў рублёў, што ў 2 разы болей, чым у 2007 годзе. Абагульнены станоўчы вопыт работы ўстаноў культуры па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў, выдадзена брашура “Эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў”, зняты відэафільм “Урокі беражлівасці”.
Лепшых вынікаў па эканоміі рэсурсаў у 2008 годзе дасягнулі ўпраўленні культуры Гомельскага і Віцебскага аблвыканкамаў, а таксама падначаленыя Міністэрству арганізацыі: установа культуры “Відовішчна-культурны комплекс “Гомельскі дзяржаўны цырк”, установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, дзяржаўная ўстанова “Літаратурны музей М.Багдановіча”, адкрытае акцыянернае таварыства “Белпрамкультура-Маладзечна”, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, установа “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”, установа “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы”, рэстаўрацыйна-будаўнічае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Мінскрэстаўрацыя”.
Разам з тым, выкарыстанне мясцовых відаў паліва ў галіне знізілася на 11 працэнтаў да ўзроўню 2007 года, не выкананы мэтавы паказчык па энергазберажэнні ўпраўленнем культуры Мінскага гарвыканкама.
Разгледжана пытанне аб безумоўным выкананні падначаленымі Міністэрству арганізацыямі мэтавага паказчыка па энергазберажэнні на 2009 год у памеры мінус 7,5 працэнта.
Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ВЫРАШЫЛА:
1. Упраўленню культуры Мінскага гарвыканкама (Карачэўскі У.М.) узгадніць у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце мэтавы паказчык па энергазберажэнні на 2009 год, адпаведны рэзерву эканоміі і праграме па энергазберажэнні.
2. Начальнікам упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікам падначаленых Міністэрству арганізацый забяспечыць у 2009 годзе прадастаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на новых бланках па формах: 12-тэк, 4-нормы ТЭР, 4-энергазберажэнне (замест справаздач 1-тэр, 11-сн, 1-энергазберажэнне, якія дзейнічалі раней).
3. Начальнікам упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама да 27 сакавіка бягучага года прадаставіць удакладненыя праграмы па энергазберажэнні на 2009 год.
4. Упраўленню капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (Рымашэўскі В.В.) арганізаваць у маі 2009 г. на базе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь правядзенне семінара “Энергазберажэнне ў галіне культуры” для спецыялістаў раённых і гарадскіх аддзелаў культуры.
5. Кантроль за выкананнем рашэння калегіі ўскласці на намесніка Міністра Грыдзюшку У.П.

За старшыню калегіі, першы намеснік Міністра У.П. РЫЛАТКА