Святочная уверцюра

№ 10 (878) 07.03.2009 - 13.03.2009 г

Заўтра, 8 сакавіка, урачыста адкрываецца Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Якраз у гэты тэрмін правесці ўрачыстасць даручыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, чыйго наведвання чакаюць у абноўленым тэатры на свяце высокага мастацтва. Напярэдадні падзеі нашы карэспандэнты наведалі Вялікі тэатр, пабачыўшы і завяршэнне будаўнічых работ, і першыя рэпетыцыі ў бліскучай зале. Якраз там, у часе рэпетыцыі гала-канцэрта, яны і заспелі дзвюх прымадоннаў Беларускай оперы, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Настассю Масквіну і Аксану Волкаву, што рыхтуюць да адкрыцця тэатра свае партыі.