“Шашачная культура”

№ 9 (877) 28.02.2009 - 06.03.2009 г

Назваўшы пераможцу пераднавагодняга конкурсу, мы падводзім і вынікі працы “Шашачнай культуры” ў 2008 годзе. Вас чакаюць вынікі беларускіх конкурсаў і чэмпіянату па шашачнай кампазіцыі. У 2009 годзе вас чакаюць конкурсы, знаёмствы з новымі творамі і аўтарамі. Зазірніце ў “Куфар”!

Пераможцам навагодняга конкурсу стаў Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў). Знайшоўшы тры пабочныя рашэнні ў задачы № 139, ён значна апярэдзіў іншых удзельнікаў. Віншуем пераможцу!

Пачынаем знаёмства з новымі кампазіцыямі. Сяргей Барадаўкін з Гродна параўнальна нядаўна пачаў займацца складаннем шашачных кампазіцый і робіць гэта даволі паспяхова. У ХІХ Рэспубліканскім конкурсе па кампазіцыі ён упэўнена перамог у жанры “Мініяцюры-64”.

Знаёмцеся з новымі творамі нашага дэбютанта, а таксама нашых пастаянных аўтараў.

№ 145 — Сяргей Барадаўкін (Гродна). Белыя: a1, c1, c3, d4, e7, h2, h4. (7). Чорныя: d8, f2 f4, f6, g5, g7. (6);
№ 146 — Сяргей Барадаўкін. Белыя: c1, d2, d4, e3, f4, g3, g5, h4. (8). Чорныя: a3, b4, b6, d6, e7, f6, g7, h6. (8);
№ 147 — Пётр Шклудаў (Наваполацк). Белыя: дамкa h2, шашкі c7, d2. (3). Чорныя: шашкі a3, b4, g5, h4. (4);
№ 148 Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў). Белыя: a3, c1, е3, e5, f6, g5, h2, h6. (8). Чорныя: c5, c7, d2, f4, f8, g3, h4. (7);
№ 149 Дзмітрый Камчыцкі. Белыя: a1, a5, d4, e1, e5, f2, h6. (7). Чорныя: a3, b2, b4, c3, e7. (5);

№ 150 — Аляксандр Кагоцька (Пiнск). Белыя: b6, c7, g7. (3). Чорныя: a7, b8, c3, d4, e3, g5. (6);
№ 151 — Аляксандр Кагоцька. Белыя: b4, d6, e7, f4, g3, g5. (6). Чорныя: a3, b6, c5, d2, e3, f6, g7. (7);
№ 152 — Аляксандр Кагоцька.Белыя: дамкa h6, шашка c7. (2). Чорныя: a5, c5, e5, g3. (4). Ва ўсіх пазіцыях белыя пачынаюць і выйграюць.

Прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага конкурсу:
№ 135: c7! (f6A), f2, b8, h6, h4 x A (b6), f2, d8, a1, h4 x;№ 136: f6, f4, f8 (e1), c5 (h4), f2, b2 (h4), f2, c3, c3 x;
№ 137: d8, e3, b4 (c5A), c1 (d4), b8 (e3), h6 (b2), e5x A (a5), c1 (b4), b8 (c3), e5 (ab2, d2), c3x. Магчыма перастаноўка першага і другога хадоў;
№ 138: f2, fg3, e5, c3, g3, (d6), f4 х;
№ 139: ef6(g3A), f2, d6, b2, c3, g3, g1# A(a5), e5(b4B), e1, c3, b6, ab4#B(c7), ed6, f4, f2, b2#.

Пазіцыя мае і іншыя рашэнні: 1) b2(c7A), hf6(h6), f6-g5# A(f6), e7, ed6 і г. д.; 2) a5(c7A), hf6(h6), f6-g5# A(f6), g7, a5-b6, h8, b2, fe5, c3, dc5, e5, g3, g1#; 3) fg5(f6A), e7, ed6, f4, b2, g7, hg5# A(c7), ed6, f6, f4, f2, b2, e5, g3, g1#. На гэтыя магчымасці ўказаў Д.Камчыцкі;


№ 140:
b4(c3AB), d8, a1x A(a7:e7), d8, a7x B(a3:e7), d8(e7), d8x;

№ 141: d4, e3, d8, d6, (e3), h8(f2A), g3, e5(a7), c7 x A(d2), c3, a3x;
№ 142: ab8, c5!, d8, e1(b6A), h4(d2), e5, e1x A(c3), b4(f2), g3, e1x.

Мы ўдзячныя чытачам, якія прынялі ўдзел у конкурсе. Дакладныя адказы даслалі Уладзімір Сапяжынскі, Аляксандр Перавознікаў (Рагачоў), Аляксандр Янчук (г. Камянец), Уладзімір Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), Васіль Голас (г. Любань), Канстанцін Козел (в. Ласосна. Гродзенскага раёна), Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), Юлія Шакун (Мінск).


Жадаем поспехаў! Свае лісты з адказамі і новымі кампазіцыямі накіроўвайце на адрас:

220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”. Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.Навіны


Падведзены вынікі XIV чэмпіянату па шашачнай кампазіцыі. Трыумфальна выступіў гросмайстар СССР Леанід Вітошкін з Гомеля: ён атрымаў перамогу ў трох раздзелах. Прыводзім імёны прызёраў спаборніцтва:

“Праблемы-100”: 1) Леанід Вітошкін; 2) Аляксандр Кагоцька (Пiнск); 3) Пётр Шклудаў (Наваполацк);“Мініяцюры-100”: 1) Леанід Вітошкін; 2) Васіль Грабенка (Мінск); 3) Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў);“Эцюды-100”: 1) Леанід Вітошкін; 2) Васіль Грабенка (Мінск); 3)Пётр Кажаноўскі (Пінскі раён);“Задачы-100”: 1)Мікалай Баброўнік (Мазыр); 2) Мікалай Крышталь (Пінск); 3)Аляксандр Шурпін (Клімавічы).


А вось вынікі ХІХ Рэспубліканскага конкурсу па шашачнай кампазіцыі:

“Праблемы-100”: 1) Яўген Капылоў (Расія); 2) Барыс Іваноў (Беларусь, Мінск); 3) Рыгор Шасцерыкоў (Расія);“Мініяцюры-64”: 1) Сяргей Барадаўкін (Беларусь, Гродна); 2) Рыгор Шасцерыкоў (Расія); 3) Аляксандр Кагоцька (Беларусь, Пiнск).

Конкурс па кампазіцыі

Рэдакцыя газеты “Культура” аб’яўляе эксперыментальны конкурс па складанні шашачных кампазіцый у двух раздзелах:

1) “Дамачныя праблемы-64” (руская версія);
2) “Дамачныя праблемы-100”.

Неабходныя ўмовы: не менш за два кампазіцыйныя варыянты; колькасць шашак павінна быць большай, чым максімальна дазволеная для жанру «Эцюды» ў белых альбо ў чорных шашак. Больш падрабязная інфармацыя будзе размешчана на сайце Беларускай федэрацыі шашак. Аўтары могуць прадставіць не больш за дзве кампазіцыі, якія неабходна даслаць на адрас рэдакцыі звычайнай або электроннай поштай з копіяй на адрас сакратара спаборніцтва shulga-@mail.ru.

Віктар ШУЛЬГА,
майстар ФМЖД,
майстар спорту
па шашачнай кампазіцыі